Вы тут

Банк раз­віц­ця завяршыў праграму «Школьны аўтобус»


З нагоды завяршэння сацыяльнай праграмы «Школьны аўтобус» каля будынка Банка развіцця арганізавана экспазіцыя пасажырскай аўтатэхнікі. А па выніках пяці гадоў існавання праграмы банк перадае ў рэгіёны 330 аўтобусаў, у тым ліку сёлета будзе адпраўлена 72 звышпраходныя школьныя аўтобусы для сельскай мясцовасці. Завяршаў праграму старшыня праўлення Банка развіцця Беларусі Сяргей Румас падчас цырымоніі перадачы 17 новых аўтобусаў абласным упраўленням адукацыі.


«Банк накіраваў на рэалізацыю праграмы каля 20 млн долараў у эквіваленце. Хачу падзякаваць усім, хто прыняў удзел у гэтым маштабным праекце», — сказаў Сяргей Румас. Банк развіцця падключыўся да праграмы «Школьны аўтобус» у 2013 годзе. З 330 пастаўленых аўтобусаў 266 — вытворчасці МАЗа. Сяргей Румас адзначыў, што новую мадэль школьнага аўтобуса МАЗ будзе адгружаць на экспарт з крэдытнай падтрымкай Банка развіцця.

Генеральны дырэктар Мінскага аўтамабільнага завода Дзмітрый Кацярыніч заўважыў, што да выканання праграмы МАЗ не выпускаў аўтобусы, распрацаваныя спецыяльна для перавозкі школьнікаў. «Гэта вялікая адказнасць. Мы ўлічылі ўсе заўвагі і прапановы нашых спажыўцоў. Удзячныя Банку развіцця, які быў не проста пакупніком, ставіў задачы, але і дапамагаў з арганізацыяй распрацоўкі. Таму мы змаглі сертыфікаваць новую мадэль усяго за 1,5 года», — сказаў ён.

Сёлета ў рэгіёны будуць перададзены аўтобусы новай мадэлі МАЗ-257. Новая мадэль абсталявана сістэмай відэаназірання і рэгістрацыі. Узровень шуму ў салоне зніжаны за кошт дадатковых шумапаглынальных матэрыялаў. Для большай надзейнасці ўбудаваная сістэма абмежавання хуткасці, якая не дазволіць разагнаць транспарт звыш 60 км/г.

Мінскі аўтазавод першым у СНД выпусціў школьны транспарт, які праектавалі спецыяль-
на для сельскай мясцовасці. У пачатку года школьны аўтобус паспяхова прайшоў выпрабаванні і даказаў сваю надзейнасць. Тэсты паказалі, што мадэль адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі, прынятым у Беларусі, іншых краінах СНД і Еўропы.

Праграма «Школьны аўтобус» была рэалізавана МАЗам сумесна з Банкам развіцця Беларусі па даручэнні кіраўніка дзяржавы. Мэтай пяцігадовай праграмы было рашэнне праблемы дастаўкі сельскіх дзяцей у школу і назад.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Фота Белта

Загаловак у газеце: Плюс трыста трыццаць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?