Вы тут

Лічаныя тоны збожжавых і зернебабовых культур застаецца ўбраць з палёў


Лічаныя тоны збожжавых і зернебабовых культур застаецца ўбраць з палёў. Усяго па аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання на 4 верасня ўбрана крыху больш за 7,5 млн тон збожжа з 97,1% пасяўных плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць склала 35,7 ц/га.


 

Тым часам уборачная кампанія плаўна пераходзіць у пасяўную. Паводле інфармацыі Брэсцкага аблвыканкама ў сувязі з кліматычнымі ўмовамі ў вобласці плануецца змяніць структуру пасяўных плошчаў, павялічыўшы азімую сяўбу. Сёлета пастаўлена задача засеяць 280 тысяч га.

Акрамя таго, з завяршэннем жніва сельскагаспадарчыя работы не заканчваюцца. Аграрыям Брэсцкай вобласці трэба будзе завяршыць уборку кукурузы, намалот якой чакаецца не менш за 200 тыс. тон. Цукровых буракоў плануецца атрымаць каля 900 тысяч тон.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Пераходзім да сяўбы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».