Вы тут

Раім схадзіць


Дзень адчыненых дзвярэй у школе размоўнай італьянскай мовы, пробны занятак па хіп-хопу і поўная праграма да Дня горада – афіша «Звязды» з 4 па 10 верасня.


Дзень адчыненых дзвярэй у школе размоўнай італьянскай мовы L!NGO

Дзе: вул. Зыбіцкая, 6, аўд. 43

Калі: 5 верасня з 18.30 да 20.30

Колькі каштуе: бясплатна

"Любіце Італію? Чакаем вас пабалбатаць у нефармальнай абстаноўцы аб гэтай цудоўнай краіне", - запрашаюць агранізатары. Калі вы можаце гадзінамі слухаць пра Рым і абмяркоўваць 101 рэцэпт тырамісу, шукаеце тых, хто таксама з'яўляецца фанатам гэтай тэмы,  збіраецеся вучыць італьянскую мову, вам сюды!


Клуб кніжных прафесараў

Дзе: Музей кнігі Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі

Калі: 28 жніўня - 17 верасня

Колькі каштуе: даведка ў арганізатараў

Музейныя заняткі разлічаны на дзяцей 5–16 гадоў. Серыя "Клуб кніжных прафесараў" ёсць суцэльны курс, які ўключае ў сябе 9 заняткаў. Цягам навучальнага года дзеці будуць наведваць Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі кожны месяц. Праграма пачынаецца ў верасні 2017 года і завяршаецца ў маі 2018 года.

На занятках, штоправодзяцца ў даступнай і займальнай форме, дзеці здзейсняць вандроўкі ў гісторыю кнігі, атрымаюць новыя веды пра багацце і разнастайнасць беларускай кніжнай культуры.

Запіс і кантактная інфармацыя: Таццяна Сапега, каардынатар праекта, тэлефон +37517 293 27 82, +37517 994 21 12.


Пробны занятак па хіп-хопу

Дзе: школа танцаў AL CENTRO, праспект Машэрава, 11

Калі: 4 верасня, 20:00

Колькі каштуе: бясплатна

Хіп-хоп - гэта цэлы свет са сваёй культурай і музыкай. Ён напоўнены неардынарнымі асобамі,  своеасаблівай гісторыяй, плынямі і напрамкамі, дзе кожны ўносіць сваю лепту, свой пункт гледжання на жыццё. Хіп-хоп - гэта дух свабоды і развіцця.

Зарэгістравацца і ўдакладніць ўсе пытанні можна па тэлефонах: +37529 674 14 24, +37529 140 04 77, +37529 852 61 55, +37525 697 41 18, +37525 787 97 28. Зменны абутак абавязковы.


Майстар-клас па веславанні на байдарцы

Дзе: Мінскі дзяржаўны турысцка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі, вул. Варанянскага, 31

Калі: 6, 7, 13, 20, 21 верасня, 18:00

Колькі каштуе: 20 рублёў

Майстар-клас веславання на байдарцы ў межах горада Мінска са сплавам па рацэ Свіслач. Ёнпрацягнецца 2 гадзіны.
Форма правядзення - арганізаваныя групы ад 6 чалавек. Дзеці ад 7 гадоў удзельнічаюць у суправаджэнні дарослых. Тэлефоны для запісу: +37517 256 08 48, +37529 375 90 29, +37529 606 62 02.


"Вераснёўская  ноч у Мастацкім"

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, вул. Леніна, 20

Калі: 9 верасня, з 18.00 да 23.00

Колькі каштуе: 5 рублёў (поўны), 2 рублі 50 капеек (ільготны)

У жыхароў Мінска круглая дата - 950 гадоў з дня заснавання горада. Гэта доўгі шлях, за які ў горада сфармаваліся выключная атмасфера, гістарычная памяць і культурнае аблічча. Гэты рух нон-стоп - кожную раніцу, вось ужо шмат гадоў горад наладжваецца на новую хвалю і "выходзіць у эфір". Мастацкі музей - адзін з каналаў культурнага вяшчання, і ў яго праграме - асэнсаванне горада. Мінск "ідзе" ў музеі - ад фае да самай аддаленай залы экспазіцыі.

Падрабязнасці акцыі на сайце музея www.artmuseum.by. Даведкі па тэлефоне +37517 220 22 87.


Фестываль "Менск Старажытны"

Дзе: пр-т Машэрава

Калі: 9 -10 верасня, 11:07

Колькі каштуе: бясплатна

Традыцыйна, галоўная пляцоўка свята размесціцца ў ў цэнтры Мінска на зялёнай зоне скрыжавання праспектаў Пераможцаў і Машэрава.

Акрамя рэканструкцыі Сярэднявечча, у гэтым годзе госці фестывалю змогуць убачыць паказальнае выступленне клубаў, якія займаюцца рэканструкцыяй эпохі Напалеона, Першай і Другой сусветных войнаў, эпохі ранняга сярэднявечча.

Акрамя таго, на тэрыторыі фестывалю разгорнецца вялікі горад майстроў, дзе пройдуць майстар-класы па кавальскай і ганчарнай справе, можна будзе паназіраць за працай збройнікаў і ювеліраў.

Адкрыецца інтэрактыўная пляцоўка з майстар-класамі па старадаўніх танцах і гульнях. Усе жадаючыя таксама змогуць навучыцца стральбе з лука, кіданні коп'яў і іншым цікавым рэчам. Афіцыйная старонка фэсту: vk.com/minsk_starazitny.


Лабірынт у кукурузным полі

Дзе: аграпарк забаваў "Кукуполіс", Дзяржынскі раён, хутар Лізавецін

Калі: 19 жніўня - 29 кастрычніка

Колькі каштуе: ад 4 да 7 рублёў. Для дзяцей да 7 гадоў - бясплатна

Гасцям парку прапануецца прайсці шэраг пікетаў у кукурузным лабірынце і знайсці з яго выхад. Лабірынт мае некалькі ўзроўняў складанасці, і каб прайсці яго цалкам, трэба быць эрудзіраваным, спрытным і адважным. Праходзіць квэст можна аднаму ці з камандай. На выхадзе кожны атрымае памятную ўзнагароду першапраходцы Кукуполіса, а лепшыя - заахвочвальны прыз. Кукурузны квэст будзе цікавы як дзецям, так і дарослым, дзе тыя ў гульнявой форме атрымаюць або правераць веды пра гісторыю і культуру Беларусі.


Галоўная сталічная падзея будучых выхадных - святкаванне 950-годдзя Мінска! Поўная праграма мерапрыемстваў - ніжэй!

Фота: minsk.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».