Вы тут

Месенджары супраць сацыяльных сетак


У сваім асяроддзі я ведаю шмат людзей, якія карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі і па пальцах магу пералічыць тых, хто там не зарэгістраваны. Лік профіляў у расійскай сацыяльнай сетцы "УКантакце" дасягае больш як 430 млн, колькасць карыстальнікаў амерыканскага Фэйсбуку — больш як 2 млрд, кітайскай qzоnе — больш як 750 млн чалавек. "Анлайн" становіцца татальным, "афлайн" — па-за межамі закону. І ў рэшце рэшт, які наш сучаснік не пагартае стужку ў сацыяльнай сетцы, не даведаецца пра апошнія навіны ад сваіх сяброў хоць бы раз на дзень? Сацсеткі квітнеюць, а кошт іх акцый на біржах расце. Калі б не 2014 год.


Узлёты і падзенні

Венчурны інвестар Фрэд Уілсан, які займаў 18 пазіцыю ў спецыялізаваным рэйтынгу —спісе Мідаса ў 2015-м, выказаў меркаванне, што ў 2014 годзе "завяршылася сацыяльная стадыя інтэрнэту". Тады адбылася адна важная рэч: па колькасці карыстальнікаў сацыяльныя сеткі амаль зраўняліся з праграмамі для абмену паведамленнямі — месенджарамі. Рост найбуйнейшых сацыяльных сетак запавольваецца. У сваю чаргу найбуйнейшыя месенджары павялічылі абароты, і ў 2014 годзе яны амаль зраўняліся на адзнацы ў 2 млрд карыстальнікаў. Гэта сур'ёзная падзея, якая азначае змену правілаў гульні ў сферы сацыяльнага ўзаемадзеяння карыстальнікаў інтэрнэту. Аналітыкі сыходзяцца ў меркаванні, што сацыяльнымі сеткамі яшчэ доўга будуць карыстацца. Аднак усё больш людзей аддаюць перавагу кантактам з сябрамі і сваякамі з дапамогай месенджараў кшталту Vіbеr, Tеlеgrаm, WhаtsАрр. У іх прасцей рэгістравацца: як правіла, рэгістрацыя ажыццяўляецца па нумары мабільнага. Важна і тое, што людзі ўсё больш сталі задумвацца аб праблемах з бяспекай і зборам даных, падазраючы сацыяльныя сеткі ў злоўжыванні.

Аўдыторыя японскага месенджара з беларускімі каранямі — Vіbеr, адной з вядучых мабільных праграм па ўсім свеце, працягвае актыўна расці. Яго выкарыстоўваюць больш за 800 мільёнаў унікальных карыстальнікаў у 193 краінах. Колькасць новых карыстальнікаў за першы квартал 2017 года вырасла на 10% у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года. У Беларусі аўдыторыя Vіbеr налічвае больш за 5,37 мільёна чалавек. Большая частка карыстальнікаў знаходзіцца ў Мінску, дзе ў Vіbеr заходзіць 59% праз насельніцтва. Другое і трэцяе месцы займаюць Віцебск і Магілёў: ??9% і 7% адпаведна.

У кампаніі разумеюць, што магнітам для новай аўдыторыі з'яўляецца пастаяннае ўвядзенне прадуманых інавацый у сваёй экасістэме.

"Мы актыўна развіваем Vіbеr: за апошнія паўгода было запушчана шмат цікавых функцый, сярод якіх можна вылучыць кароткія відэапаведамленні, сакрэтныя чаты, паведамленні, якія знікаюць аўдыястыкеры і дапаўненні для чатаў, дзякуючы якім лёгка знайсці, напрыклад, неабходны атэль або ролік на YоuTubе у некалькі клікаў. А калі знайшлі — абмеркаваць яго адразу ў чаце з сябрамі", — пракаментавала РR-дырэктар Vіbеr у Расіі і СНД Яна Ражкова. Таксама яна адзначыла, што нядаўна ў Vіbеr з'явілася магчымасць мяняць звязаны з акаўнтам нумар тэлефона без страты даных. Змена нумара ажыццяўляецца толькі на асноўнай прыладзе — смартфоне або планшэце з SІM-картай. Раней змена нумара мабільнага тэлефона прыводзіла да страты акаўнта Vіbеr і неабходнасці заводзіць новы.

Аналіз трэндаў дапамагае развіццю — доля Vіbеr расце па ўсім свеце. Тэмпы росту сэрвісу ў Расіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе — у ліку самых высокіх. Расія па-ранейшаму з'яўляецца адным з пяці найбольш паспяховых для Vіbеr рынкаў з пункту гледжання ахопу аўдыторыі і акупнасці.

Сацсетка для вузкага кола кантактаў

У кампаніі Vіbеr, таксама адзначаюць, што сёння мы назіраем за развіццём новай парадыгмы: месенджары, па сутнасці, становяцца сацыяльнымі сеткамі для вузкага кола кантактаў. Яны вельмі абароненыя, што сувязь робіць бяспечнай. Акрамя таго, яны прадстаўляюць дадатковыя магчымасці для бізнесу: цяпер кампаніі могуць кантактаваць са сваёй аўдыторыяй у звыклым для іх дыялогавым фармаце з дапамогай такіх інструментаў, як паблік-акаўнты. Для мільёнаў карыстальнікаў ва ўсім свеце сэрвісы для абмену паведамленнямі сталі не толькі каналам камунікацыі, але і важнай крыніцай свежай інфармацыі. У Vіbеr чакаюць, што ўжо хутка многія брэнды, публічныя асобы і навінавыя агрэгатары прадэманструюць свае рашэнні на базе месенджараў, праз якія карыстальнікі будуць атрымліваць актуальны і цікавы ім кантэнт.

Пры гэтым, на думку прадстаўнікоў кампаніі, сацыяльныя сеткі застаюцца адным з найбольш важных каналаў камунікацыі. Аднак яны не заўсёды дазваляюць карыстальнікам і брэндам проста кантактаваць адзін з адным. У той жа час праграмы для абмену паведамленнямі прапануюць бізнесу такія магчымасці.

Менавіта таму можна меркаваць, што сэрвісы для абмену паведамленнямі ў будучыні могуць выконваць некаторыя функцыі сацыяльных сетак або актыўна выкарыстоўвацца нароўні з імі. Кажучы пра перспектывы развіцця рынку месенджараў, іх росту на сусветным рынку спрыяюць такія фактары, як развіццё мабільнага інтэрнэту, паскарэнне перадачы даных, наяўнасць смартфонаў у большай часткі насельніцтва, а таксама невысокі кошт сувязі. Сёння ў свеце такімі праграмамі карыстаюцца 2,5 млрд чалавек. Па прыкладных прагнозах у 2018 годзе да іх далучыцца яшчэ 1,1 млрд.

Галоўнае - своечасова адаптавацца

Нягледзячы на тое, што месенджары маюць шэраг пераваг для размоў, вялікую абароненасць для даных карыстальнікаў, яны не змогуць замяніць сацыяльныя сеткі. Мэта сацыяльных сетак — быць інструментам для знаёмстваў. Своеасаблівая віртуальная энцыклапедыя, якая дазволіць раскрыць унутраны свет чалавека, яго інтарэсы і схільнасці. Акрамя таго, сацсеткі адаптуюцца і становяцца месенджарамі. Прадстаўнікі Фэйсбуку апошнія гады прасоўваюць уласны Mеssеngеr. Карыстальнікі мабільных прылад могуць чытаць паведамленні ў сацыяльнай сетцы, толькі калі ў іх устаноўлены Mеssеngеr. Такім чынам, папулярнасць асноўнай праграмы ўпала, але папулярнасць месенджара вырасла. Пасля запуску такой праграмы карыстальнікі атрымалі магчымасць не марнаваць час на навіны і мець зручна зносіны праз мабільныя прылады ў межах сеткі. Сацыяльныя сеткі такім чынам утрымліваюць сваіх карыстальнікаў і прыцягваюць частку аўдыторыі з месенджараў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.