Вы тут

Кіраўнік дзяржавы заслухаў даклады Міхаіла Русага і Леаніда Зайца


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам віцэ-прэм'ера Міхаіла Русага і Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца. Тэма сустрэчы — папярэднія вынікі сёлетняга збору ўраджаю.


Штогод тэме ўборачнай у жніўні ўдзяляецца першачарговая ўвага. Сёлета — з-за складаных умоў надвор'я як вясной, так і ўлетку — збору збожжавых, а таксама іншых культур надаецца выключнае значэнне. Ураджай добры, але трэба яго сабраць. І без страт.

У першую чаргу кіраўнік дзяржавы спытаў пра ўжо амаль канчатковыя вынікі ўборкі збожжавых культур:

— ...Без грэчкі, без проса, таму што мы іх трошкі пазней убіраем, хоць ужо і пачалі. І самае галоўнае — баланс па збожжавых. Ці хопіць нам, каб пракарміць народ? Гэта безумоўна, не абмяркоўваецца. У нас заўсёды хапала ўжо 20 гадоў запар з запасам. Мы дамаўляліся, што каля мільёна тон мы возьмем у рэзерв, няхай будуць. Гэта золата, гэта золатавалютныя рэзервы.

— Другое — якія прагнозы па ўборцы бульбы, кукурузы на зерне? — спытаў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта велізарныя, можна сказаць, плошчы, таму ўборка не скончана пасля ўборкі хлеба. Садавіна і агародніна. Ці хопіць нам гэтых культур для стварэння, як вы іх называеце, стабілізацыйных фондаў. Для таго каб народ мог заўсёды купіць і моркву, і буракі, і капусту, і яблыкі...

Наступнае пытанне Прэзідэнта датычылася нарыхтоўкі травяных кармоў, для якіх сёлетнія ўмовы надвор'я спрыяюць. Кіраўнік краіны таксама пацікавіўся і сяўбой азімых.

Асобна Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся станам спраў у Віцебскай вобласці, дзе ў асноўным уборачная яшчэ працягваецца з-за складаных умоў надвор'я. Кіраўнік дзяржавы параіў даць магчымасць ураджаю даспець. Пры гэтым папярэдзіў, каб «не ператрымалі»:

— Калі вы хочаце іх убраць, ператрымліваць нельга. Лепш дасушыць. Вы гэта лепш за мяне разумееце.

Леанід Заяц, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання, расказаў журналістам пра вынікі ўборачнай кампаніі. Ён паведаміў, што на сёння збожжавых абмалочана на плошчы ў два мільёны шэсцьсот тысяч гектараў — гэта 96% ад пасеянага. Валавы намалот склаў 7 мільёнаў 361 тысячу тон. Гэта плюс 480 тысяч тон да ўзроўню мінулага года. Ураджайнасць склала 35,7 ц/га, што на 2,2 цэнтнера больш, чым у 2016 годзе.

— У полі яшчэ больш за 500 тысяч тон хлеба, з якіх 350 тысяч тон у грамадскім сектары сельгасарганізацый нашай краіны, 170 тысяч — у сялянска-фермерскіх гаспадарках, — адзначыў міністр. — Валавы намалот збожжавых і зернебабовых культур ва ўсіх катэгорыях гаспадарак складзе 8 мільёнаў 130 тысяч тон. Практычна на мільён тон вышэй за ўзровень мінулага года. Акрамя гэтага ў нас маецца 156 тысяч га кукурузы, якая пасеяна на зерне. Плануем намалаціць не менш мільёна тон зерня кукурузы. Акрамя гэтага намалоча 740 тысяч тон рапсу... Агульны валавы збор складзе каля 10 мільёнаў тон.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Золата з палёў

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.