Вы тут

Зубамі званіць ды ў бульбу хавацца, калі вочы па яблыку


Тэлевізійная гульня «Размаўляем па-беларуску», якая ідзе на тэлеканале «Беларусь 3», — з верасня пачынае новы сезон. Наступны раз мы надрукуем адказы на пытанні, якія дастануцца ўдзельнікам у гэту суботу. Сёння ж — для тых, хто не збіраецца прыпыняцца ў вывучэнні беларускай мовы, растлумачым значэнне яшчэ аднаго беларускага фразеалагізма. Ці ведалі вы, як узнік выраз «у страху вочы па яблыку»?


Кожны чалавек у сваім жыцці не раз глядзеў у аблічча страху. «У страха глаза велики» — кажуць нашыя ўсходнія суседзі. «У страху вочы лупатыя, і лыжка здаецца лапатаю», — пісаў некалі Сяргей Грахоўскі. Баяцца па-беларуску: зубамі званіць або ў кусты пазіраць. Магчыма, ад гэтай схільнасці зашыцца ў кусты паходзіць вядомы заклік «хавайся ў бульбу!». У страху вочы па яблыку, кажуць беларусы, але ж важна пераадолець гэты страх і пачаць дзейнічаць. Бо часам не такі страшны чорт, як яго малююць!

Для тых, хто мяркуе пра свой удзел у тэлепраграме, нагадаем: каб стаць гульцамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь-3» кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.