Вы тут

Дзённік экспедыцыі «Дарога да святыняў»


Штогадовая міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» з Дабрадатным агнём ад Гроба Гасподняга дваццаць чацвёрты раз адправілася па маршруце праз многія гарады і вёскі Беларусі.

Карэспандэнт "Звязды" Яўген Пясецкі вядзе анлайн-дзеннiк.


3 верасня


Экспедыцыя завершана. Дарога клiча далей.

Удзельнiкамi мiжнароднай экспедыцыi «Дарога да Святыняў»  пройдзены маршрут 2017 года. Больш за тысячу сто кiламетраў праехалi i прайшлi яны сёлета. Пабывалі з гутаркамi ў трох дзясятках бiблiятэк, правялi шэсць навуковых-асветнiцкiх канферэнцый, у дзевяцi населеных пунктах пасадзiлi больш за сто маладых дрэўцаў саду супольнай малiтвы.

Апошнi прыпынак на маршруце - Полацк, сталiца Дня беларускага пiсьменства 2017 года. Лампада з агнем ад Гроба Гасподняга была урачыста ўнесена ў Пакроўскi храм. У паломнiкаў адбылася гутарка з Мiтрапалiтам Мiнскiм i Заслаўскiм, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусi Паулам. Лiтаратары i дзеячы мастацтва сустрэлiся з прыхаджанамi, перадалi iм кнiгi беларускiх аўтараў. Уся экспедыцыя была запрошана на ўрачыстае адкрыццё Дня беларускага пiсьменства.


Урок мужнасцi. Запавет духоўнасцi

Памяцi партызан, якiя змагалiся супраць захопнiкаў у гады Вялiкай Айчыннай вайны, прысвечаны мемарыяльны комплекс "Прарыў". Сюды на сустрэчу з удзельнiкамi экспедыцыi "Дарога да Святыняў" прыехалі вучнi Ушачскай сярэдняй школы. Пад зяленымi шатамi iмправiзаванага партызанскага лагера адбылася гутарка з епiскапам Барысаўскiм i Мар'iнагорскiм Венiямiнам, пiсьменнiкам Анатолем Бутэвiчам, якая ўзбагацiла вучняў новымi гiстарычнымi ведамi.

Тут жа яны пачулi, што у такiх жа партызанскiх зямлянках падчас ваеннага лiхалецця на востраве Зыслаў выпускалася газета "Звязда". Пра гэта расказаў фотакарэспандэнт газеты "Звязда" Яўген Пясецкi. Друкаванае слова дапамагала перамагаць ворага, i пра гэта яшчэ раз нагадала экспазiцыя, разгорнутая у адной з партызанскiх зямлянак комплекса "Прарыў".

Да сцен мемарыяла партызанскай славы былi ускладзены кветкi.


2 верасня


Прыгажэюць сады, адраджаюцца храмы

Ад першых ранiшнiх хвiлiн да позняга вечара працуюць мабiльныя  групы ўдзельнiкау экспедыцыi. Яны ўдзельнiчаюць у набажэнствах пры мясцовых храмах, наведваюць школы, бальнiцы, сацыяльныя  прытулкi, праводзяць творчыя сустрэчы.

За мiнулыя гады экспедыцыя пранесла Дабрадатны агонь па усiх абласных i большасцi раённых цэнтраў i асвяцiла iм больш за 600 храмаў, каплiц i манастыроў Беларусi.

Пабывала ў гэтыя днi лампада з iерусалiмскiм агнём i ў Бягомлi. Там, побач з былым храмам, званы якога замоуклi амаль сто гадоў таму, пабудаваная i хутка будзе асвечаная новая царква. Побач, па традыцыi, cвятары i ўдзельнiкi экспедыцыi пасадзiлi дрэўцы будучага сада сумеснай малiтвы.

Дарэчы, пабывала экспедыцыя i ў старажытным храме аграгарадка Порплiшча (Докшыцкi раён). Сцены гэтага будынка ўзведзены мясцовымi майстрамi амаль чатыры стагоддзі таму. Набажэнства там праходзiла на пачатку начы, што надало фотаздымкам асаблiвы выгляд.


Кветкi да спаленых сядзiб

Абавязковы прыпынак экспедыцыя робiць там, дзе паблiзу пракладзенага маршрута знаходзяцца месцы былых баёў, пахаваннi ахвяр вайны. Адзiн з такiх прыпынкау - Докшыцы. У гады Вялiкай айчыннай вайны на тэрыторыi раёна загiнулi больш як 20 тысяч чалавек (кожны трэцi жыхар!). Захопнiкi знiшчылi 97 вёсак. Тры вескi былi спалены разам з жыхарамi.

Шунёўка - адна з тых весак, якая пасля жудаснай трагедыi не аднавiлася. На месцы спаленых хат паўстаў мемарыял памяцi i смутку. Да яго камянёў удзельнiкi экспедыцыі ўсклалi кветкi, тут жа адбылося памiнальнае набажэнства.

Гэтыя фотаздымкi зроблены ў час знаходжання экспедыцыi на месцы спаленай вёскi Шунёўка. На адным са здымкаў удзельнiк паломнiцтва, ветэран Вялiкай Айчыннай вайны Мiхась Сяменавiч Загорскi.

 


1 верасня


Астравецкiя навiны

Чарговы прыпынак экспедыцыi "Дарога да Святыняў" у Астраўцы. Да месца сустрэчы з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі прыйшло шмат гараджан.

- Што новага у Астраўцы? - запытаўся я ў калегi i пачуў у адказ: - Галоуная навiна, безумоуна, - прыбыццё ў горад мiжнароднай экспедыцыi. Будзем паведамляць пра маючую адбыцца вялiкую канферэнцыю з удзелам навукоуцаў-паломнiкаў.

Пасля ўрачыстай сустрэчы з хлебам-соллю адбыуся супольны Хрэсны ход, малебен у мясцовай царкве i канферэнцыя, на якой iшла размова пра гiстарычную ролю царквы ў асветнiцтве, пра каранi беларускай культуры i адукацыi.

У гэты ж дзень экспедыцыя пабывала на месцы будаўнiцтва Беларускай АЭС. Гэта зямля была асвечана Цудадзейнай iконай i лампадай з Благадатным агнём.


Супольнасць канфесій, пераемнасць традыцый

Жыхары райцэнтра Воранава выйшлi сустракаць экспедыцыю на знакавае месца. Тут, на ўездзе у горад, як родныя браты, стаяць два крыжы, сiмвалы веравызнання праваслаўных i каталiкоў.

Людзi розных канфесiй прыйшлi сустракаць экспедыцыю "Дарога да Святыняў". Праз нейкi час паломнiкi наведалi калектывы многiх навучальных устаноў раёна, пабывалi ў цэнтральнай бальнiцы, сацыяльных установах.

Гэтыя  фотаздымкі зроблены у аграгарадку Жырмуны. Перад вучнямi i настаўнiкамi мясцовай сярэдняй школы выступiў намеснiк Беларускага фонда культуры, пiсьменнiк Анатоль Бутэвiч. Удзельнiкi экспедыцыi пабывалi у школьным музеi, дзе знаходзiцца мноства экспанатаў, якiя сведчаць пра жыцце землякоў у супольнасцi i пераемнасць традыцый.

Дарэчы, на дарозе у Жырмуны таксама можна убачыць уздвiжаныя землякамi крыжы.


31 жніўня


Святое поле. Мiнулае i сучаснасць

Поля з такой назвай няма на карце Баранавiцкага раёна, але многiя ведаюць, дзе яно знаходзiцца. Недалёка ад вескi Загор'e на гэтым полі па волі лёсу ў розныя стагоддзi зыходзiлiся армii розных дзяржаў. Кровапралітныя баi пакiнулі тут мноства траншэй ды салдацкiх магiл. У гэтай зямлi была знойдзена цудадзейная Сталовiцкая iкона, з якой кожны год адпраўляецца па маршруце Мiжнародная навукова-асветнiцкая экспедыцыя "Дарога да Святыняў". 

Шлях да Святога поля

Малебен на месцы былых баёў

Размова мясцовага краязнаўцы Івана Лычкоўскага з удзельнікамі экспедыцыі, вядомымi археолагамi Наталляй Дубiцкай i Пятром Лысенкам

Перад вяскоўцамi выступае удзельнiца экспедыцыi выпускнiца Венскай кансерваторыi Юлiя Лебядзенка


30 жніўня


Раніцай 30 жнiўня ад сцен Мiнскага Свята-Духава сабора рушыла у шлях XXIV Мiжнародная навукова-асветнiцкая экспедыцыя "Дарога да святыняў". Пяць дзён будзе доўжыцца маршрут гэтага ўнiкальнага паломнiцтва вялiкай групы вядомых навукоўцаў, лiтаратараў, артыстаў, прадстаўнiкоў праваслаўнай царквы.

Амаль чвэрць стагоддзя таму ў Беларусь быў дастаўлены Благадатны агонь, запалены на Вялікдзень каля Гроба Гасподняга у Iерусаліме. З непагаснай лампадай, дзе гарыць гэты агонь, дваццаць чатыры гады iдзе па гарадах і весках экспедыцыя "Дарога да Святыняў". Паўсюль ладзяцца ўрачыстыя малебны, творчыя сустрэчы, навуковыя канферэнцыi. Удзельнікі паломнiцтва наведваюць бальнiцы, дзiцячыя дамы, сацыяльныя прытулкi.

Святло непагаснай лампады ад Гроба Гасподняга яднае людзей дзеля агульнай згоды, вучыць жыць па адвечных законах спагады і спадчыннай пераемнасцi.

На гэтых здымках моманты провадаў экспедыцыi ў Мiнску і першага прыпынку на зямлi Баранавiцкага раена.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Піратэхнічны выраб — гэта фактычна тое ж выбуховае рэчыва

Піратэхнічны выраб — гэта фактычна тое ж выбуховае рэчыва

«Звязда» пагутарыла з афіцыйным прадстаўніком МНС Віталем НАВІЦКІМ.

Эканоміка

Як найбліжэйшая пяцігодка зменіць сельскагаспадарчую галіну?

Як найбліжэйшая пяцігодка зменіць сельскагаспадарчую галіну?

Гэта адна з найбольш важных даходных пазіцый для бюджэту.

Грамадства

Уладзімір Краўцоў пра тое, як будзе развівацца Гродзенская вобласць

Уладзімір Краўцоў пра тое, як будзе развівацца Гродзенская вобласць

Кіраўнік Гродзенскай вобласці — аб розніцы паміж усходам і захадам, паразуменні фермераў і буйных агракомплексаў, спосабах прыцягнення турыстаў і прыватнай ініцыятыве ў рэстаўрацыі будынкаў.

Грамадства

Смеццевы калапc: рэальная пагроза?

Смеццевы калапc: рэальная пагроза?

Як у нашай краіне вырашаецца праблема з утварэннем і ўтылізацыяй адходаў.