Вы тут

Злачыннасць усё часцей сцірае межы паміж краінамі


Злачыннасць усё часцей сцірае межы паміж краінамі. Асабліва гэта датычыцца сферы высокіх тэхналогій, наркатрафіка, гандлю людзьмі... І менавіта таму важна, каб праваахоўнікі з розных дзяржаў супрацоўнічалі адзін з адным.


Гэтай тэме і была прысвечана сустрэча старшыні Следчага камітэта Беларусі Івана Наскевіча з прадстаўніком Федэральнага бюро расследаванняў Злучаных Штатаў Амерыкі па прававых пытаннях Ёханэсам Ван Дэн Хугенам, часовым павераным у справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Робертам Райлі, а таксама з супрацоўнікамі амерыканскага пасольства ў нашай краіне.

«Мы з вамі — прадстаўнікі праваахоўных органаў. І таму разумеем, што цяпер злачыннасць усё часцей выходзіць за дзяржаўныя межы, нясе рэальную пагрозу міжнароднай бяспецы і патрабуе прыняцця адэкватных і ўзгодненых мер», — сказаў Іван Наскевіч.

У сваю чаргу, Ёханэс Ван Дэн Хуген запэўніў беларускіх калег у садзейнічанні пры іх запыце аб аказанні прававой дапамогі па крымінальных справах.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Разам на варце закону

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.