Вы тут

У Мінску затрымалі расіяніна за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць


Супрацоўнікі АБЭЗ Кастрычніцкага РУУС сталіцы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у Талачынскім раёне затрымалі 43-гадовага грамадзяніна Расіі.


Мужчына рэалізоўваў гарэлку нібыта расійскай вытворчасці, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама. Насамрэч такіх гандлёвых марак, якія меліся ў яго «асартыменце», не існуе. Аператыўнікі канфіскавалі 1816 бутэлек кантрафактнай алкагольнай прадукцыі. Кошт адной бутэлькі спіртнога пры набыцці ў розніцу — пяць рублёў. За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у адносінах да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол, што цягне за сабой пакаранне ў выглядзе штрафу да ста базавых велічынь з канфіскацыяй алкаголю. Раней мужчына прыцягваўся ў Беларусі да адказнасці за аналагічнае правапарушэнне. Тады ў яго канфіскавалі каля 500 літраў кантрафактнага спірту.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Канфіскавалі 1,8 тысячы бутэлек алкаголю

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.