Вы тут

Ціхаходкі могуць выжываць нават у даволі жорсткіх умовах


Навукоўцы часта задумваюцца аб тым, ці ўдасца людзям перажыць якую-небудзь страшную катастрофу. Напрыклад, што з намі стане, калі з космасу на Зямлю грукнецца гіганцкі астэроід? Або згасне Сонца? Шанцаў у людзей не вельмі шмат, затое ў ціхаходак, мікраскапічных бесхрыбетных, блізкіх да членістаногіх, іх дастаткова — да такіх высноў прыйшлі даследчыкі Оксфардскага ўніверсітэта пасля шэрагу доследаў.


Ціхаходкі вельмі непераборлівыя і могуць выжываць нават у даволі жорсткіх умовах. Напрыклад, іх неяк замарозілі на 30 гадоў, а потым размарозілі і выявілі, што яны жывыя-здаровыя, хочуць і, галоўнае, могуць размнажацца. Выдатна адчувалі яны сябе і ў іншых складаных умовах, напрыклад пры ўздзеянні высокай тэмпературы і на дне акіяна.

Каб высветліць, на што яшчэ здольныя гэтыя дзіўныя істоты, навукоўцы з Оксфардскага ўніверсітэта ўзнавілі ў лабараторыях умовы, блізкія да тых, што могуць узнікнуць на нашай планеце пасля якой-небудзь катастрофы. Даследчыкі абралі магчымыя сцэнарыі, сярод якіх была ўспышка звышновай, гіганцкі астэроід і гама-ўсплёскі. Пасля серыі доследаў яны прыйшлі да высновы, што ў ціхаходак, здаецца, ёсць усе шанцы перажыць чалавецтва.

Дастатковага па габарытах для знішчэння ціхаходак астэроіда ў найбліжэйшы час чакаць не даводзіцца, а гама-ўсплёск, які здольны забіць гэтых бесхрыбетных, таксама павінен адбыцца дастаткова блізка ад Зямлі, што пакуль зусім не плануецца. Выбух звышновай таксама павінен быць дастаткова моцным і адбыцца побач з Зямлёй, а пакуль наяўныя варыянты не змогуць прычыніць ціхаходкам шкоды, бо яны спакойна пераносяць даволі моцную радыяцыю і могуць цалкам камфортна існаваць на дне акіянаў у падводных вулканах, напрыклад. Ціхаходкі змаглі ўстойліва перанесці ўсе мяркуемыя навукоўцамі выпрабаванні, што ў сваю чаргу дало даследчыкам новую пажыву для разважанняў. «Здаецца, калі жыццё ўжо зарадзілася дзе-небудзь, знішчыць яго становіцца даволі складана», — кажа доктар Дэвід Слован, адзін з аўтараў даследавання.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ціхаходкі перажывуць выбух звышновай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».