Вы тут

Расійскія журналісты наведалі пляцоўку будаўніцтва БелАЭС


Расійскія журналісты і эксперты ў галіне атамнай энергетыкі азнаёміліся з тым, як праходзіць будаўніцтва БелАЭС на Гродзеншчыне. Падчас прэс-тура госці змаглі пабываць на будаўнічай пляцоўцы, ацаніць развіццё інфраструктуры горада Астраўца і задаць найбольш цікавыя ім пытанні адміністрацыі раёна і намесніку міністра энергетыкі Міхаілу Міхадзюку.


«Злезці» з газавай іголкі

Сёння 96% электраэнергіі ў Беларусі выпрацоўваецца дзякуючы прыроднаму газу. Кошт яго пастаянна вагаецца, што негатыўна адбіваецца на канкурэнтаздольнасці эканомікі краіны. Знізіць залежнасць ад імпарту прыроднага газу ў Беларусь дазволіць будаўніцтва АЭС. «Паводле ацэнак спецыялістаў, зварот да мірнага атама дазволіць адмовіцца ад закупкі каля 5 млрд кубічных метраў прыроднага газу і знізіць яго спажыванне ў энергетыцы. Тарыфы на электраэнергію для рэальнага сектара эканомікі таксама будуць зніжаны. Акрамя таго, паводле ацэнак навукоўцаў, атамная станцыя дазволіць паменшыць выкід парніковых газаў у атмасферу на 7—10 млн тон», — растлумачыў Міхаіл Міхадзюк.

Паводле яго слоў, атамная станцыя дазволіць не толькі ствараць энергію. «Вакол яе неабходна стварыць мноства вытворчасцяў, павысіць узровень навукі ў краіне. Гэта станоўча адаб'ецца на інтэлектуальным развіцці ўсяго грамадства. Акрамя таго, праз станцыю мы наблізімся да пераходу на шосты тэхналагічны ўклад», — лічыць намеснік міністра энергетыкі.

Пры гэтым ніхто не забывае, што Беларусь больш за ўсіх пацярпела пасля трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. «Калі мы пачыналі нашу атамную энергетычную праграму, толькі чвэрць насельніцтва падтрымлівала будаўніцтва АЭС у краіне згодна з праведзеным сацыяльным апытаннем. Мы іх праводзім кожны год. Цяпер каля 60% грамадзян відавочна падтрымліваюць будаўніцтва БелАЭС. У Астраўцы сёння яго падтрымліваюць 83% жыхароў. Сусветная практыка сведчыць, што калі стварэнне такіх аб'ектаў падтрымлівае 50% насельніцтва, то гэта станоўчы вынік», — растлумачыў Міхаіл Міхадзюк. На яго думку, такога выніку змаглі дасягнуць дзякуючы адкрытасці БелАЭС. Усе ведаюць пра тое, што сёння ў краіне будуецца самы сучасны праект пакалення «3+», у якім павінны прымяняцца як актыўныя, так і пасіўныя сістэмы бяспекі.

Згодна з планам

Каб зрабіць станцыю бяспечнай і эфектыўнай, па словах намесніка міністра энергетыкі, у яе будаўніцтва ўжо ўкладзена каля 2,7 млрд долараў. Міхаіл Міхадзюк нагадаў, што расійскі бок таксама выдаў Беларусі дзяржаўны экспартны крэдыт на суму да 10 млрд долараў для фінансавання 90% кошту кантрактаў па будаўніцтве АЭС.

Станцыя ў Астраўцы ўзводзіцца расійскім бокам пад ключ, генеральным падрадчыкам выступае кампанія «Атамбудэкспарт». Для рэалізацыі праекта БелАЭС з расійскім бокам падпісаныя міжурадавыя пагадненні, у тым ліку аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах, у будаўніцтве атамнай электрастанцыі, у сферы ядзернай бяспекі.

Кажучы пра графік будаўніцтва, намеснік міністра адзначыў, што планы ўвесці першы энергаблок у 2019 годзе, другі — у 2020-м сёння пацвярджаюцца «Расатамам».

Корпус рэактара для другога энергаблока даставяць з Расіі на БелАЭС у верасні, а да канца гэтага года пачнуць яго мантаж. Нагадаем, што на першым энергаблоку корпус рэактара і ўсе чатыры парагенератары ўжо зманціраваны. Завяршылася зварка галоўнага цыркуляцыйнага трубаправода першага энергаблока — гэта ключавая падзея для падрыхтоўкі да запуску першага блока. Паводле слоў Міхаіла Міхадзюка, усе кантракты на пастаўку асноўнага абсталявання падпісаныя, значная частка ўжо адпраўлена расійскімі заводамі-вытворцамі ў Астравец. «Абсталяванне для АЭС праходзіць шматступенчаты кантроль якасці на ўсіх этапах вытворчасці і непасрэдна пры паступленні на пляцоўку станцыі», — падкрэсліў намеснік міністра.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.