Вы тут

Абмяняцца перакладамі


Публіцыст, перакладчык, былы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь (з 2008 па 2013 год) Мар’ян Серватка ўжо не першы год актыўна займаецца літаратурнымі сувязямі паміж нашымі краінамі. Сёлета спадар Серватка ажыццявіў надзвычай карысную справу: у 135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы ініцыіраваў выданне зборніка з перакладамі вершаў беларускага Песняра ў Славакіі і на гэтым не спыняецца:


— Славацкая культурная супольнасць знаёма з перакладамі друкаваных работ Францыска Скарыны, асабліва з тымі, што былі створаны ў перыяд яго пражскай дзейнасці. Францыск Скарына — адзін з першых, хто пачаў друкаваць кнігі кірыліцай. У сувязі з гэтым хочацца нагадаць чытачам «ЛіМа» аб дзейнасці святых Кірыла і Мяфодзія ў старажытнай Славакіі, якая была адным з культурных цэнтраў Вялікай Маравіі. Гэтыя святыя браты распрацавалі для нас глаголіцу, якая пазней стала асновай для кірыліцы.

Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Славакіяй паспяхова развіваецца. Нядаўна я прапанаваў Саюзу славацкіх пісьменнікаў выдаць збор вершаў Янкі Купалы на славацкай мове, папрасіў таленавітых перакладчыкаў Яраслава Рэзніка і Сяргея Макара разам са мной папрацаваць над перакладам. Алена Ляшковіч стварыла для кнігі літаратурны партрэт беларускага песняра. Вынік сумеснай працы — збор вершаў Янкі Купалы пад назвай «Ktože to tam ide?» — быў выпушчаны ў Славакіі. У Беларусі прэзентацыя кнігі адбылася ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску. Матэрыял паводле прэзентацыі выйшаў у нашым перыядычным выданні «Literárny tyždenník». Пра тое, як Янка Купала дапамог нашым краінам у пашырэнні славацкабеларускіх літаратурных адносін, распавёў у сваім уступным тэксце «Maloe laboratórium kul’turnogo dialoga». Старшыня Саюза славацкіх пісьменнікаў М. Белік прапанаваў прадставіць кнігу «Ktože to tam ide?» на нашым кніжным кірмашы «BIBLIOTEKA» ў лістападзе бягучага года.

Сумесныя планы маюць працяг: разам з беларускімі сябрамі і далей будаваць літаратурны мост паміж Беларуссю і Славакіяй. Заўважна, што зараз узрастае цікавасць да супрацоўніцтва з боку беларускай літаратурнай перыёдыкі. Спіс людзей, якія ўдзельнічалі ў пашырэнні культурнага дыялогу паміж нашымі краінамі, вельмі доўгі, і я вельмі гэтым задаволены. Паміж нашымі саюзамі пісьменнікаў было падпісана пагадненне, праект «Дыялог культур: Беларусь — Славакія» працягваецца і набывае новыя маштабы. Цяпер мы ў Славакіі чакаем сюрпрыз з Мінска: пераклад на беларускую мову вядомага славацкага паэта.

 Падрыхтавала Дар’я ЧАРНЯЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?