Вы тут

Край фантастычных апавяданняў


Паданні і вобразы фестывалю міфалогіі

Розныя нашы гарады, мястэчкі, вёскі маглі б мець такі фестываль, дзе фантастычныя істоты станавіліся б рэальнымі праваднікамі ў далёкае мінулае, а подзвігі легендарных герояў знайшлі б адлюстраванне ў сучаснасці — у песнях і аповедах. Лепелю пашчасціла: тут гэта робяць усім горадам. Ды яшчэ запрашаюць іншых — «У госці да Лепельскага Цмока».


Керамічная фігурка цмока, вырабленая майстрам з Бешанковічаў Алесяй Аўчыннікавай.

На фестывалі міфалогіі ў Лепелі адзін галоўны герой — добры цмок. Ён хаваецца на беразе возера: нібыта ратуючыся ад самоты, выйшаў на бераг ды так і застыў тут у выглядзе скульптурнай выявы (работа Льва Аганава). Людзі прынялі, палюбілі і ўславілі таго, у каго немагчыма было б нават паверыць. Але пасля Уладзіміра Караткевіча, які, здаецца, бачыў таго цмока (ды не толькі яго, але і іншых нерэальных істот), ужо не здзіўляемся. Такая ў нас цуда-краіна! Ва ўсім дзіўным, незразумелым, нават небяспечным умеем убачыць дабро. Цмокі-пачвары настолькі захапляюць, што натхняюць пісьменнікаў і мастакоў, становяцца сімваламі, надзяляючы людзей сваімі звышздольнасцямі; з моцнымі мядзведзямі здаўна навучыліся дамаўляцца на «Камаедзіцу»; ведаем, што магчымасць адчуць у сабе спрытнасць воўка дапаможа ўратаваць жыццё ў самай безнадзейнай сітуацыі; а ў чароўных русалак хочацца павучыцца прывабнасці і нават па-сяброўску паспяваць з імі ды павадзіць карагоды на заходзе сонца...

Майстар па пляценні кошыкаў, кашалёў і карзінак з бяросты і хваёвай дранкі з Полацка Пётра Ціценка.

Удзельніцы дзіцячага ўзорнага фальклорнага гурта «Калыханка» з пасёлка Міханавічы Мінскага раёна пад кіраўніцтвам Ларысы Рыжковай.

І карагод, і «Спеўны ход», і выступленні этнагуртоў «Палац», «Рокаш», «Патрыцыя-Гарэза», «Варган» ды іншых нагадалі ў Лепелі пра багацце народнай культуры, якая захоўвае вобраз спрадвечнай Беларусі, дзе фантастычнае — адбітак рэальнасці. Той, якая магла быць насамрэч. І той, што ёсць: найперш гэта праекцыя свядомасці цяперашніх людзей, іх жадання разумець лепш сябе і сваю радзіму. Таму народныя майстры і рамеснікі едуць на кірмаш са сваім скарбам, музыкі ды артысты пашыраюць кола тых, хто асвойвае традыцыйныя танцы ды вучыць песні падчас майстар-класаў. І таму зварот да фальклору ды этнатрадыцый — добрая падказка для любога фестывалю, які імкнецца займець асаблівы імідж.

Анатоль Кляшчук

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».