Вы тут

Каля 60% мінскіх школ будуць пачынаць заняткі ў 9.00


Пра гэта паведаміў журналістам старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіл МІРОНЧЫК.


Ён запэўніў, што педагогі гатовы працаваць па абноўленых вучэбных праграмах і новым графіку. «Мы вызначыліся так: тыя школы, якія працуюць у адну змену, будуць пачынаць заняткі ў 9.00, а школы, якія займаюцца ў дзве змены, урокі пачнуць у 8.30». Калі бацькам трэба ехаць на работу раней, гэта таксама не праблема: дзяцей у школах будуць прымаць педагог і дзяжурны адміністратар, таму яны будуць знаходзіцца пад наглядам дарослых.

1 верасня ў сталіцы адкрыецца новабудоўля ў мікрараёне Дамброўка — сярэдняя школа №41 на 1 020 месцаў з басейнам. Ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі Мінска прыйдзе амаль на 7 тысяч школьнікаў больш у параўнанні з папярэднім навучальным годам.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Па новым графіку

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.