Вы тут

Дамоў з графіці ў Мінску прыбавілася


У Мінску падыходзіць да завяршэння Бразільска-беларускі фестываль урбаністычнага мастацтва, у межах якога бразільскія і беларускія мастакі размалёўваюць сцены шматпавярховікаў у розных мікрараёнах сталіцы, ствараюць арт-аб’екты, якія закладаюць аснову смарт-трансфармацый гарадской прасторы.


Сёлета фестываль прайшоў ужо ў чацверты раз. Каляровыя і манахромныя графіці ўпрыгожылі дамы на вуліцах Свярдлова,30, Інтэрнацыянальная, 11, Кастрыxніцкая, 12 і 19, Раманаўская Слабада, 5А, Няміга,12, Чыгуначная,31-1. Адным з удзельнікаў фестывалю быў 29-гадовы мастак Дантэ Хараіва з бразільскага горада Сан-Паула. Ён, у адрозненне ад іншых калег, малюе акрылам і пэндзлем.

Амаль два с паловай тыдні мастак працаваў над сваёй вялікай кампазіцыяй,  ідэя якой палягае ў тым, што чалавек не павінен вярнуцца ў мінулае – пра гэта свечыць акт зразання валасоў на галаве дзяўчыны. Я наведаў арт-працоўку на вуліцы Раманаўская Сладаба, 5А і паназіраў за працай бразільскага мастака.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.