Вы тут

Планы на восень


Старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў расказалі, што новага адбылося на іх тэрыторыі на мінулым тыдні і якіх падзей яны чакаюць у хуткім часе.


Сёлета «Дажынкі» ў Брэсцкай вобласці пройдуць у Давыд-Гарадку. Старшыня Белавушскага сельскага Савета дэпутатаў Столінскага раёна Ірына ПІЛІПЧУК расказвае, што праз аграгарадок Белавуша праходзіць сем кіламетраў трасы рэспубліканскага значэння Р88. Па ёй многія жыхары вобласці і накіруюцца на свята «Дажынак», таму цяпер увага ўдзяляецца добраўпарадкаванню цэнтральнай вуліцы і прывядзенню ў належны выгляд платоў і прыдамавых тэрыторый. Цэнтр аграгарадка ўпрыгожваюць кветкі і пасаджаныя туі. У планах на восень яшчэ паставіць лаўкі — гэта ў тым ліку запыт матуль, якія гуляюць там з дзецьмі.

Дарожным пытаннем займаюцца і на тэрыторыі Языльскага сельсавета Старадарожскага раёна. Старшыня Языльскага Савета дэпутатаў Віктар ПАЛАЎЧЭНЯ тлумачыць, што зараз на яго тэрыторыі падсыпаюць гравій і рамантуюць асфальт. У планах на восень — агарадзіць могілкі і знесці старыя дамы.

«Звароты грамадзян — паўсядзённая праца», — адзначае старшыня Гвозніцкага сельскага Савета дэпутатаў Маларыцкага раёна Анатоль НАВАКОЎСКІ. Апошнім часам да яго звяртаюцца па вылучэнне зямлі пад агародніцтва. Пад гэту справу аддаюць участкі і хаты, якія пустуюць, у вёсках на тэрыторыі сельсавета. Паволі яны і разыходзяцца — іх бяруць тыя, хто жадае займацца падсобнай гаспадаркай. Старшыня тлумачыць, што зямлю купляюць як мясцовыя жыхары, так і гараджане — пад дачы. Для сельсавета гэта ўзаемавыгадна: участак трымаюць у парадку нават тыя, хто прыязджае сюды толькі на выхадныя. Пенсіянеры ж часам зусім пераязджаюць з горада ў вёску, каб быць бліжэй да прыроды.

Старшыня Вайнілаўскага сельскага Савета дэпутатаў Чавускага раёна Ірына БУРДОВА гаворыць, што асноўнае пытанне зараз — абмалот прысядзібных участкаў. Гэта першачарговая задача. Гаспадаркі завяршаюць уборку і пускаюць некалькі камбайнаў на абмалот тым гаспадарам, якія вырошчваюць свае збожжавыя культуры. Гаспадарка аказвае дапамогу ва ўборцы тэхнікай не задарма, вядома. Да таго ж у сельсавеце займаюцца рэалізацыяй вядомага Указа №100. На мінулым тыдні было слуханне па двух дамах: адзін дом адышоў сельсавету, другім будзе занімацца спадчыннік.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».