Вы тут

Цяпло яшчэ вернецца


Умерана цёплае і без ападкаў надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамляе начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


У апошнія дні лета і на старце восені чакаецца спакойнае і ўмерана цёплае надвор'е, лічыць эксперт. Цыклон, які прынёс пахмурнае, дажджлівае і ветранае надвор'е, пакідае нашу краіну. Яго месца зойме антыцыклон, які і будзе вызначаць сітуацыю ў працоўныя дні. Сіноптыкі падлічылі, што з аўторка па пятніцу ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны чакаецца туман. У сераду дзённая тэмпература пачне павялічвацца, а ўначы будзе халаднавата — толькі плюс 5—11 градусаў, удзень — 17—24 цяпла. У чацвер стане яшчэ цяплей: удзень чакаецца 19—26 цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 28.

Сяргей КУРКАЧ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?