Вы тут

Курсанты Інстытута пагранічнай службы прамовілі словы прысягі


Урачыстая цырымонія, якая сімвалізуе адданасць Айчыне і слаўным традыцыям органаў пагранічнай службы, адбылася сёння на сталічнай плошчы Дзяржаўнага сцяга.


Сёлета вышэйшая навучальная ўстанова, якая рыхтуе будучых вартавых мяжы, ажыццявіла 25-ты, юбілейны, набор. Спасцігаць пагранічную справу будуць 90 маладых людзей. Сярод іх – і пяць дзяўчат, якія нароўні з юнакамі прайшлі курс маладога байца.

Між іншым, першы набор дзяўчат, якія ўжо праз чатыры гады будуць ахоўваць межы нашай краіны, быў ажыццёўлены летась. Нягледзячы на высокі конкурс, яны ўсё ахвотней жадаюць насіць пагоны і форму пагранічніка.

– Пасля праходжання першакурснікамі курса маладога байца адлічэнняў практычна не было: малайцы, вытрымалі нагрузку! – адзначыў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі генерал-маёр Анатоль ЛАПО. – Для навучання будучых пагранічнікаў створаны ўсе ўмовы: абсталяваны спецыяльныя класы, ёсць цудоўны навучальны цэнтр. Наша задача – падрыхтаваць не толькі пагранічніка, а і патрыёта сваёй Радзімы.

Большасць сёлетніх курсантаў (70 %) – выпускнікі агульнаадукацыйных школ. Астатнія скончылі ваенна-патрыятычныя класы, кадэцкія вучылішчы. Ёсць сярод іх і выпускнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. З дзясятак першакурснікаў ужо мае вопыт праходжання пагранічнай службы.

Вераніка КАНЮТА

Фотаздымкі прадастаўлены прэс-службай Інстытута пагранічнай службы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».