Вы тут

Тарыфная стаўка першага разраду павялічыцца


З 1 верасня тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і прыроўненых да іх вырасце на 6,5 працэнта — з 31 да 33 рублёў. Пры гэтым памеры карэкціруючых каэфіцыентаў, штомесячных дыферэнцаваных даплат не зменяцца.


Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый даручана пералічыць заробкі работнікаў у адпаведнасці з новай тарыфнай стаўкай і каэфіцыентамі. Змены закрануць 859,2 тысячы чалавек — столькі беларусаў, па звестках Белстата, працуе ў бюджэтнай сферы.

Апошні раз стаўка тарыфнага разраду павышалася 1 студзеня гэтага года. Тады ж былі ўстаноўлены штомесячныя дыферэнцаваныя даплаты работнікам бюджэтных арганізацый, тарыфікуемых 1—14 разрадамі, у памерах 8,6—5,7 рубля.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Плюс два рублі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».