Вы тут

Жанчыны да банкаў бліжэй?


БЕЛКАРТ выявіў асаблівасці паводзін спажыўцоў пры выбары банкаўскіх плацежных картак.


Фота: gsconto.com

Нацыянальная плацежная сістэма правяла маштабнае маркетынгавае даследаванне, яно праводзілася на ўсёй тэрыторыі краіны ў фармаце апытання ўладальнікаў картак. «Усе ўдзельнікі даследавання (каля тысячы рэспандэнтаў) з'яўляюцца трымальнікамі як мінімум адной банкаўскай карткі», — адзначыла начальнік аддзела маркетынгу БЕЛКАРТ Вольга Данішэўская.

У выніку апытання было выяўлена, што большасць наведвальнікаў банкаў (72,3%) з'яўляюцца эканамічна актыўным насельніцтвам працаздольнага ўзросту 25—55 гадоў. Спецыялістамі было выяўлена, што з іх у групе 25—34 гадоў — 31,78%, а ў групе 35—55 гадоў — 40,55%. Самае галоўнае, што выявілі эксперты, — у банкі часцей любяць хадзіць жанчыны, чым мужчыны (60,2% на 39,8%).

Што ж датычыцца ўзроўню даходу на аднаго члена сям'і, то ў большасці рэспандэнтаў (57,6%) ён знаходзіцца ў межах 190—570 беларускіх рублёў. Пры выбары плацежнай карткі часцей за ўсё рэспандэнты (43% апытаных) звяртаюцца да рэкамендацый кансультанта банка. Другі па папулярнасці канал атрымання інфармацыі аб картках — інтэрнэт (24,7%).

Характэрна, што пытанне кошту банкаўскай карткі не з'яўляецца прынцыповым для большасці рэспандэнтаў. Гэты крытэрый як «важны» адзначылі толькі 9,2% апытаных. Таксама меншую цікавасць у пытаннях выбару карткі ўяўляе такі параметр, як атрыманне скідак пры аплаце карткай у арганізацыях гандлю і сэрвісу (6,4%). Цікава, што 58,8% рэспандэнтаў не выкарыстоўваюць дадатковыя банкаўскія прадукты на аснове картак, а з'яўляюцца трымальнікамі толькі зарплатнай карткі.

Унутраная плацежная сістэма БЕЛКАРТ з'яўляецца складанай і неад'емнай часткай цэласнай нацыянальнай плацежнай сістэмы нашай краіны. Галоўнай задачай яе з'яўляецца забеспячэнне фінансавай незалежнасці дзяржавы ад знешніх уздзеянняў і санкцый, а таксама павышэнне долі безнаяўнага грашовага абарачэння ўнутры краіны. Вядома, што па стане на 1 ліпеня ў карыстанні знаходзілася 5 млн 565 тыс. картак БЕЛКАРТ. Доля безнаяўных аперацый па картках нацыянальнай сістэмы складае 79,34%.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».