Вы тут

Віцебскія аграрыі супраць непагадзі


Беларускім аграрыям застаецца ўбраць яшчэ 8,1% пасяўных плошчаў, каб завяршыць жніво. Паводле аператыўнай інфармацыі Мінсельгасхарча, на 24 жніўня ў краіне намалочана 7098,6 тысячы тон збожжавых і зернебабовых культур пры сярэдняй ураджайнасці ў 35,7 ц/га. Некаторыя раёны ўжо завяршылі ўборачныя работы, аднак надвор'е зноў сказала сваё важкае слова і прымусіла запаволіцца на гэтым тыдні аграрыяў у паўночных рэгіёнах краіны.


Фота: novgazeta.by

Так, па інфармацыі абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, праліўныя дажджы прыпынілі ход уборачнай кампаніі ў Віцебскай вобласці. Выбарачнае жніво ішло па захадзе вобласці: у Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Докшыцкім і Мёрскім раёнах, аграрыі якіх змаглі прайсці за суткі ад 200 га да 400 га. Перыядычна з-за дажджу камбайны прастойвалі. Спецыялісты падбіраюць «часавыя вокны» для працы — людзі і тэхніка ўвесь час застаюцца ў стане гатоўнасці. На раніцу 24 жніўня ў Віцебскай вобласці намалочана 728,9 тысячы тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 32,2 ц/га. Аграрыям вобласці засталося ўбраць збожжа яшчэ з 32,5% плошчаў. Найбольшая колькасць камбайнераў-тысячнікаў працуе ў Аршанскім раёне, дзе іх 47. У Дубровенскім — 17, Віцебскім — 14, Талачынскім — 13. Экіпажаў-двухтысячнікаў у рэгіёне пакуль чатыры. Пакуль яшчэ адзіны камбайнер-трохтысячнік працуе ў Аршанскім раёне.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

кrуzhеvісh@zvіаzdа.bу

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.