Вы тут

Прафсаюз дапаможа хлебаробам на ўборцы ўраджаю


Дапамагаць збіраць агародніну і садавіну, сушыць зерне, нарыхтоўваць салому і лён будуць па ўсёй краіне там, дзе ў гэтым ёсць неабходнасць.


Сёння больш за 30 прафсаюзных актывістаў Гомельскай вобласці адправяцца збіраць ураджай агародніны на прадпрыемства «Усход» (Гомельскі раён). На Віцебшчыне прадстаўнікі прафесійных аб'яднанняў Дубровенскага і Аршанскага раёнаў, а таксама Віцебскай вобласці правядуць дзень на Дубровенскім ільнозаводзе. Каля 70 чалавек выйдуць у поле, каб сабраць лён у стужкі. У Магілёўскай вобласці 40 добраахвотнікаў будуць задзейнічаны на палях фірмы «Вейна» (Магілёўскі раён). Сёлета тут добры ўраджай буракоў і морквы, таму працоўныя рукі лішнімі не будуць. А Брэсцкі прафсаюзны актыў сёння адправіцца ў Жабінкаўскі раён, у гаспадарку «Азяты Агра», дзе зоймецца нарыхтоўкай саломы.

З першых дзён уборачнай кампаніі прафсаюзныя спецыялісты рэгулярна выязджалі на палі, маніторылі, ці забяспечаны хлебаробы гарачым харчаваннем і спецадзеннем і наколькі аператыўна вырашаюцца праблемы. Сярод частых парушэнняў — эксплуатацыя абсталявання, якое не адпавядае патрабаванням бяспекі, невыкананне правілаў аховы працы пры рамонце ў механічных майстэрнях. Там, дзе была неабходнасць, прафсаюзы дапамагалі набываць маразільнікі, адмысловыя кантэйнеры для дастаўкі гарачага харчавання, бойлеры для душавых і сталовых, спецадзенне і абутак.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Усе на поле!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.