Вы тут

Рэспубліканскі педагагічны савет распачаў учора сваю работу ў Мінску


У першы дзень быў арганізаваны шэраг тэматычных секцый і круглых сталоў. Спецыялісты абмеркавалі сучасныя падыходы да павышэння якасці дашкольнай адукацыі, уклад прафесійнай адукацыі ў інавацыйнае развіццё беларускай эканомікі, асноўныя напрамкі развіцця вышэйшай школы. Акрамя таго, у цэнтры ўвагі спецыялістаў аказаліся актуальныя аспекты сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы, развіццё інклюзіўнай адукацыі, падрыхтоўка педагагічных кадраў, прафілізацыя навучання і прафарыентацыя навучэнцаў, лічбавая трансфармацыя адукацыі і функцыянаванне «разумнай» школы.


Рэспубліканскі педсавет працягне сваю работу сёння на пленарным пасяджэнні з удзелам кіраўніка дзяржавы. Яго ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з выставай эфектыўнага педагагічнага вопыту, творчых дасягненняў педагогаў, вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратуры, узораў новых тэхналогій у сферы адукацыі. У педсавеце бяруць удзел каля тысячы педагогаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і галіновага прафсаюза.

Мэта форуму — вызначыць задачы на 2017/2018 навучальны год, абмеркаваць канцэптуальныя падыходы да развіцця сістэмы адукацыі на кароткатэрміновы і доўгатэрміновы перыяды. Галоўны пасыл —
у пераходзе да абавязковай усеагульнай сярэдняй адукацыі. Такі крок, як адзначаюць у Міністэрстве адукацыі, выступіць гарантам паспяховай сацыялізацыі беларускай моладзі. Агульную сярэднюю адукацыю ў Беларусі атрымліваюць практычна ўсе выпускнікі ліцэяў і каледжаў. У прафтэхустановах менш як на 10 працэнтах спецыяльнасцяў навучэнцам даюць толькі рабочую прафесію без атрымання агульнай сярэдняй адукацыі. Раней пасля базавай школы такіх спецыяльнасцяў было больш, але ў апошнія гады запатрабаванасць падобных праграм няўхільна зніжалася.

Таму да пераходу да абавязковай сярэдняй адукацыі грамадскасць гатова, упэўненыя ў галоўным адукацыйным ведамстве. А ў Кодэксе аб адукацыі закладзены заканадаўчы калідор для гэтай навацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Педагогі паставяць кропкі над «і»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».