Вы тут

Моцныя дажджы і вецер да 22 м/с


Непагадзь хутка міне, і ўжо бліжэй да выхадных ізноў пацяплее, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


Сёння на тэрыторыі краіны пачаў гаспадарыць паўднёвы цыклон, які будзе перамяшчацца ўздоўж нашых усходніх межаў. Ён прынёс ва ўсходнія раёны моцныя дажджы. У наступныя суткі ён працягне аказваць уплыў на надвор'е ў краіне. Таму будзе дажджліва і ветрана. У чацвер у Мінскай, Магілёўскай і асобных раёнах Гомельскай вобласці прагназуюцца моцныя дажджы. У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях дажджы будуць не такімі інтэнсіўнымі і зацяжнымі. У многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—22 м/с. Тэмпература паветра ўдзень будзе плюс 12—18 градусаў, па паўднёвым захадзе да 19—21 цяпла.

Дзмітрый Рабаў паведаміў, што, пачынаючы з пятніцы, цыклон страціць сваю актыўнасць, надвор'е палепшыцца, паветраныя патокі памяняюцца на заходнія, і ў краіну з Заходняй Еўропы накіруюцца больш цёплыя паветраныя масы. Тэмпература пачне павышацца, ўсталюецца ўмерана цёплае надвор'е, а дажджоў стане менш. У пятніцу ўначы па паўночным усходзе, днём у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6—12 градусаў, удзень — 17—24 цяпла, па поўдні — да плюс 26 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у суботу краіна будзе знаходзіцца на паўднёвай перыферыі цыклона з цэнтрам над Кольскім паўвостравам. У асобных раёнах чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай слабы туман. Вецер заходні ўмераны. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9—14 градусаў, а максімальная ўдзень 18—25 цяпла, па поўдні да плюс 26.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.