Вы тут

У сталіцу прыбудуць мошчы Марыі Магдаліны


У наступную суботу ў праваслаўны Свята-Духаў кафедральны сабор Мінска прыбудзе часцінка мошчаў святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны. Яна застанецца на пастаяннае захоўванне. Так, 26 жніўня адзначаецца адданне (апошні дзень пасвята) Праабражэння Гасподняга і дзень памяці Мінскай іконы Божай Маці, якая захоўваецца ў саборы. Сустрэча мошчаў адбудзецца ў 17.45, напярэдадні нядзельнага ўсяночнага трывання. Узначаліць яе мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.


Фота: pravoslavie.by

Як паведаміў «Звяздзе» клірык сталічнага Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Андрэй Ламакін, пакланіцца мошчам можна ўсім, хто неабыякавы да праваслаўнай веры. «Ёсць ў народзе такое меркаванне, што пэўнаму святому варта маліцца пра канкрэтную праблему. Але гэта язычніцка-магічнае ўяўленне, бо да святых мы звяртаемся як да нашых старэйшых братоў і сясцёр у веры і просім іх малітвы пра нас перад Богам, — тлумачыць айцец Андрэй. — Іншая справа, што ёсць звычай, калі на аснове жыццяпісу святога звяртаюцца менавіта да яго. Напрыклад, ёсць святы вялікамучанік Іаан Сачаўскі, які ў свой час быў, калі казаць на сучасны лад, бізнесменам. Вёў гандаль сумленна, і за гэта быў забіты. Таму да яго звяртаюцца па дапамогу тыя, хто вядзе ўласную справу. Але гэта не значыць, што святы Іаан можа дапамагчы ў просьбе, а Марыя Магдаліна — не. У любым выпадку дапамагаюць не яны, а Гасподзь. Святыя моляцца за нас і просяць у Бога аб дапамозе незалежна ад просьбы».

Святая роўнаапостальная Марыя Магдаліна — адна з жонак-міраносіц, удастоеная быць першай сведкай Уваскрэсення Хрыстовага. Пасля Узнясення Збавіцеля святая шмат працавала ў хрысціянскім дабравесці, за што была названая Царквой роўнаапостальнай. Мошчы Марыі Магдаліны раней знаходзіліся ў Эфесе, адкуль перанесены ў Канстанцінопаль. Пасля былі падзеленыя, большая іх частка цяпер знаходзіцца ў Заходняй Еўропе. Адна з часцінак мошчаў — у Ільінскім Адэскім мужчынскім манастыры (перанесена туды з Бельгіі), адкуль прыбудзе 26 жніўня ў мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Папоўніцца саборная скарбніца

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Піратэхнічны выраб — гэта фактычна тое ж выбуховае рэчыва

Піратэхнічны выраб — гэта фактычна тое ж выбуховае рэчыва

«Звязда» пагутарыла з афіцыйным прадстаўніком МНС Віталем НАВІЦКІМ.

Эканоміка

Як найбліжэйшая пяцігодка зменіць сельскагаспадарчую галіну?

Як найбліжэйшая пяцігодка зменіць сельскагаспадарчую галіну?

Гэта адна з найбольш важных даходных пазіцый для бюджэту.

Грамадства

Уладзімір Краўцоў пра тое, як будзе развівацца Гродзенская вобласць

Уладзімір Краўцоў пра тое, як будзе развівацца Гродзенская вобласць

Кіраўнік Гродзенскай вобласці — аб розніцы паміж усходам і захадам, паразуменні фермераў і буйных агракомплексаў, спосабах прыцягнення турыстаў і прыватнай ініцыятыве ў рэстаўрацыі будынкаў.

Грамадства

Смеццевы калапc: рэальная пагроза?

Смеццевы калапc: рэальная пагроза?

Як у нашай краіне вырашаецца праблема з утварэннем і ўтылізацыяй адходаў.