Вы тут

Беларускія кнігавыдаўцы ўдзельнічаюць у Пекінскай выставе


Па традыцыі беларускія кнігавыдаўцы прымаюць удзел у Пекінскай міжнароднай кніжнай выставе, якая праходзіць у сталіцы КНР з 23 па 27 жніўня.


Значнае месца на беларускім стэндзе займаюць кнігі, выхад у свет якіх прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

— Мы ўжо палюбілі беларускую кнігу, — дзеліцца ўражаннямі ад выставы спадарыня Чжан Хуэйцынь, прафесар, доктар філалагічных навук. — У нашым 2-м Пекінскім дзяржаўным універсітэце замежных моў працуе цэнтр беларускай культуры. За апошні час дзякуючы Міністэрству інфармацыі Беларусі мы сабралі сапраўдную беларускую бібліятэку. Невыпадкова нашы магістранты і аспіранты падрыхтавалі кнігу пра беларускую літаратуру, дзе ёсць нарысы і пра Скарыну, і пра Купалу, пра Коласа, Максіма Багдановіча, Святлану Алексіевіч.

На выставе гучаў і верш Францыска Скарыны ў перакладзе на кітайскую мову. Гэты пераклад для кнігі «Францыск Скарына на мовах народаў свету» ажыццявіў вядомы кітайскі перакладчык Гаа Ман.

Беларускія выдавецтвы «Пачатковая школа», «Адукацыя і выхаванне», Выдавецкі дом «Звязда» ўчора прадставілі на выставе нямала кніжных навінак адукацыйнай, асветніцкай літаратуры. Удзел кнігавыдаўцоў Беларусі на выставе ў Пекіне праходзіць пры падтрымцы пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР.

Кастусь Ладуцька

г. Пекін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».