Вы тут

"Беларусь 3" абвясціў верасень месяцам беларускага пісьменства


"Дзень беларускага пісьменства ў гэтым годзе святкуецца разам з 500-годдзем айчыннага кнігадрукавання. Тэлеканал "Беларусь 3" плануе ўвесь верасень прысвяціць беларускай кнізе і пісьменнікам. Гледачоў чакаюць прамыя трансляцыі з Полацку, які ў гэтым годзе з'яўляецца сталіцай пісьменства, сустрэчы з сучаснымі аўтарамі і тэматычныя выпускі праграм пра класікаў беларускай літаратуры. Дакументальнае і мастацкае кіно ў эфіры сацыякультурнага канала таксама будзе прысвечана гэтаму вялікаму святу", - паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.


Так, гледачы канала змогуць убачыць 3 верасня ў прамым эфіры мастацка-тэатралізаванае дзеянне "Беларускі шлях", а таксама прамую трансляцыю ўручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

"Навіны культуры", прысвечаныя святочных мерапрыемстваў, ужо з 1 верасня будуць выходзіць з Полацка.

Таксама "Беларусь 3" падрыхтуе адмысловы тэматычны эфір. Сацыякультурны канал пакажа дакументальныя стужкі і тэматычныя праекты пра беларускіх паэтаў, празаік і драматург. На экране з'явяцца мастацкія фільмы па матывах твораў Янкі Маўра, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Івана Шамякіна і інш. 2 і 3 верасня гледачы ўбачаць гісторыка-біяграфічную стужку "Я, Францыск Скарына".

З нагоды 90-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка і журналіста Алеся Адамовіча 3 верасня канал пакажа дакументальны праект "Партызаны", а таксама дзве мастацкія кінастужкі па матывах аднайменнай дылогіі аўтара - "Вайна пад стрэхамі" і "Сыны ідуць у бой".

Лінейка мастацкіх фільмаў па творах беларускіх класікаў будзе і надалей заставацца ў сетцы тэлеканала кожную суботу і нядзелю, а па буднях гледачоў чакае дакументальнае кіно. У эфіры 3 верасня адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма "Першадрук", прысвечанага 500-годдзю з дня выдання Францыскам Скарынам кнігі "Псалтыр". Па выніках Дня беларускага пісьменства тэлеканалам таксама будзе створана дакументальная стужка, якая ў хуткім часе будзе прадстаўлена увазе гледачоў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.