Вы тут

Халаднаватае надвор'е з дажджамі чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні


Сапраўды халаднаватае надвор'е з дажджамі чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


Да нас прыйдзе паветраная маса з паўночнага захаду Еўропы. У сераду пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы, моцныя дажджы. Удзень чакаецца ўзмацненне ветру да 15—18 м/с. Удзень чакаецца 13—19 цяпла, а па паўднёвым захадзе — да плюс 21 градуса. Увага! У чацвер у асобных раёнах магчымы навальніцы, моцныя дажджы, чакаецца ўзмацненне ветру да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 7—14 цяпла, удзень — плюс 13—20 градусаў, а па паўднёвым захадзе — да 22 цяпла.

Пачынаючы з пятніцы тэмпература пачне павышацца, а дажджоў стане менш. Уначы плюс 7—14 градусаў, удзень — 19—26 цяпла. Кароткачасовыя дажджы пройдуць і ў суботу. Уначы — 9—16 цяпла, удзень — плюс 19—26 градусаў. Па паўднёвым захадзе ўдзень — 27—29 цяпла. У нядзелю ўдзень па паўночнай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы будзе плюс 7—14 градусаў, удзень цёпла — плюс 19—26 градусаў, а па поўдні — 27—30.

Сяргей КУРКАЧ

kurkach@zviazda.by

Загаловак у газеце: Халаднавата...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?