Вы тут

Аграрыі імкліва набліжаюцца да завяршэння ўборкі хлеба з палёў


Аграрыі імкліва набліжаюцца да завяршэння ўборкі хлеба з палёў. Па аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ў краіне сабрана 6976,1 тысячы тон збожжавых і зернебабовых культур з 90,1% плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць склала 35,8 ц/га.


Па ўборцы ўраджаю лідзіруе Мінская вобласць з вынікам у 1769,3 тысячы тон. На другім месцы — гаспадаркі Гродзенскай вобласці, дзе сабралі 1270,6 тысячы тон, на трэцім — Брэстчына, дзе намалот збожжа склаў 1224,5 тысячы тон. Найбольшая ўраджайнасць на Гродзеншчыне — 43,5 ц/га. Першымі завяршылі ўборачную кампанію брэсцкія аграрыі. У камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама адзначылі, што ўраджайнасць ільнотрасты ў Віцебскай вобласці на 21% пераўзыходзіць леташнюю. Паводле аператыўнай інфармацыі на раніцу 21 жніўня, у рэгіёне лён выцераблены з 69% плошчаў. Сабрана 318 тон насення пры сярэдняй ураджайнасці 3,5 ц/га. Нарыхтавана 1,7 тысячы тон ільнотрасты, сярэдні нумар сыравіны — 1. Ураджайнасць ільнотрасты склала 34 ц/га. Працягваецца сяўба азімага рапсу. Гэтыя работы выкананы на 65,7%.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

 

Загаловак у газеце: Завяршальныя крокі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.