Вы тут

У Віцебску выкралі менеджара прадпрыемства


Супрацоўнікамі 7-га ўпраўлення па Віцебскай вобласці ГУБАЗіК МУС Беларусі затрыманы жыхары Віцебска, якія падазраюцца ў выкраданні чалавека.


Як паведамілі ў МУС, была атрымана аператыўная інфармацыя аб тым, што 24-гадовага менеджара аднаго з прыватных прадпрыемстваў абласнога цэнтра збілі, вывезлі ў дачны пасёлак і ўтрымлівалі там. У ходзе дэталёвай прапрацоўкі інфармацыі аператыўнікі ўстанавілі ахвяру злачынства, а таксама кола асоб, да яго датычных. Таксама была сабрана неабходная доказная база для прад'яўлення абвінавачвання.

Папярэдне ўстаноўлена, што група жыхароў Віцебска, двое з якіх раней судзімыя, дамовіліся аб сустрэчы з пацярпелым. Яны збілі яго, прычыніўшы цялесныя пашкоджанні, гвалтоўна пасадзілі ў аўтамабіль і вывезлі на дачу да сваяка аднаго з фігурантаў справы, дзе і ўтрымлівалі некаторы час.

Атрымаўшы ўсе неабходныя доказы злачыннай дзейнасці групы, аператыўнікамі было прынята рашэнне аб яе затрыманні. Двое падазраваных, якія вярталіся з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, былі затрыманы на Воранаўскім кальцы на ўездзе ў Віцебск. Яшчэ трое адначасова лакалізаваны на тэрыторыі горада.

У ходзе вобыску па месцы жыхарства фігурантаў выяўлены наручнікі і тры пісталеты, аб баявых уласцівасцях якіх зробіць выснову прызначаная экспертыза.

Заведзена крымінальная справа па п. 6 (групай асоб па папярэдняй змове) ч. 2. арт. 182 КК Рэспублікі Беларусь «Выкраданне чалавека».

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Выкралі... менеджара прадпрыемства

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».