Вы тут

У Лепелі адбыўся фестываль міфалогіі «У госці да Лепельскага Цмока»


У цяністым парку на беразе возера, на якім ўсталявана скульптурная выява цмока, адбыўся кірмаш, на якім майстры і рамеснікі выраблялі і прадавалі сувеніры і іншыя творы народнага мастацтва.


На працягу свята праходзілі канцэрты музычных і спеўных этнагуртоў: "Патрыцыя-Гарэза", "Молала", "Лепшы квас", "Тутэйшыя", дуэт "Агата", "Палац", "Спеўны сход", "Рокаш", а таксама з удзелам бардаў Зміцера Вайцюшкевіча і Веры Салонік.

Дзіцячы гурт з Міншчыны "Калыханка" пад кіраўніцтвам Ларысы Рыжковай даваў інтэрактыўныя забаўляльныя гульні, а вядомы гурт з Полаччыны "Варган" вучыў і запрашаў на беларускія танцы пад гукі скрыпкі, гармоніка і бубна.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.