Вы тут

Раім схадзіць


Святочнае мерапрыемства да 100-годдзя з дня нараджэння Пімена Панчанкі і Янкі Брыля, казкі на стужках, эка-маркет «Пастэрнак» – афіша «Звязды» з 21 па 27 жніўня.


Святочнае мерапрыемства да 100-годдзя з дня нараджэння Пімена Панчанкі і Янкі Брыля

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Калі: 23 жніўня, 17:00

Колькі каштуе: бясплатна

Урачыстае адкрыццё дзвюх экспазіцый у адзін дзень Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прызначыў невыпадкова: даследчыкі адзначаюць пэўнае падабенства лёсаў Янкі Брыля і Пімена Панчанкі. 

На экспазіцыях будуць прадстаўлены матэрыялы з фондаў музея (фатаграфіі, рукапісы, лісты, кнігі), прадметы з асабістых архіваў Пімена Панчанкі і Янкі Брыля. Усё гэта дасць магчымасць прасачыць жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў.


Казкі на стужках

Дзе: «Duplex Art Studio» (пр-т Дзяржынскага, 9)

Калі: 23 жніўня, 18:30

Колькі каштуе: 8 р.

Праект «Дыяфільм live» запрашае дзяцей ад 3-х год і дарослых на сямейны паказ дыяфільмаў з жывой агучкай.

Гэтае мерапрыемства падыходзіць для ўсёй сям'і. Бацькі змогуць пагрузіцца ў цудоўныя ўспаміны свайго дзяцінства, калі звычайная белая прасціна станавілася парталам у казачныя светы. Дзеці пачуюць новыя або ўжо забытыя старыя казкі, выкананыя незвычайным для іх спосабам.


Эка-маркет «Пастэрнак» 

Дзе: Палац спорту (пр-т Пераможцаў, 4)

Калі: 23 жніўня, 18:30

Колькі каштуе: бясплатна

Хочаце правесці апошнія дні лета з карысцю? Эка-маркет «Пастэрнак» чакае вас. Тут ведаюць, як адпачыць усёй сям'ёй. Вас чакае мора уражанняў, маса эмоцый, вялікі выбар смачнай і здаровай ежы, шмат экалагічных тавараў, а таксама прыемныя розыгрышы і конкурсы.


Майстры польскага малюнка

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Калі: па 20 верасня, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Экспазіцыя выставы не толькі знаёміць з творамі вядомых польскіх мастакоў, але і з’яўляецца прэзентацыяй Падляскага музея ў Беластоку і Акруговага музея ў Сувалках, размешчаных у Падляскім ваяводстве, бліжэйшым (разам з Люблінскім) па суседству з Беларуссю.


Бясплатныя трэніроўкі «Free Minsk Workout»

Фота: glaza.info

Дзе: стадыён гімназіі №42 Мінска

Калі: 16, 23, 30 жніўня, 18:30 і 19:30

Колькі каштуе: бясплатна

На бясплатныя трэніроўкі «Free Minsk Workout» можа трапіць любы жадаючы. Кожную сераду на стадыёне 42 гімназіі будуць праводзіцца заняткі па фітнесу ў 18:30 і ёзе ў 19:30.

Усё, што вам спатрэбіцца, – добры настрой, дыванок і вада.


Выстава «Вінцэнт Ван Гог. Мастак Зорнага неба»

Фота: youtube.com

Дзе: Дом Ван Гога

Калі: па 1 кастрычніка, 12:00-22:00

Колькі каштуе: 7 р., ільготны квіток — 4 р.

У Мінску ў Доме Ван Гога праходзіць выстава рэпрадукцый вялікага постімпрэсіяніста.

Старадаўняя мэбля для экспазіцыі была дастаўлена напрамую з Галандыі. Цэнтрам натхнення для гасцей стане старая французская лодка, падвешаная да столі, на якой намалявана зорнае неба з аднайменнай карціны Ван Гога «Зорная ноч». Акрамя гэтага, кожную гадзіну для гасцей транслюецца дакументальны фільм пра жыццё геніяльнага мастака. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?