Вы тут

Беларускія спартсмены выступяць на Сусветнай летняй універсіядзе


Спаборніцтвы праходзяць з 19 па 30 жніўня ў горадзе Тайбэй (Тайвань) пад эгідай Міжнароднай Федэрацыі студэнцкага спорту (FISU). 


Гэты найбуйнейшы міжнародны спартыўны форум прыме каля 11 тысяч удзельнікаў з больш чым 130 краін свету, якія будуць змагацца за 275 камплектаў медалёў у 24 відах спорту

Ад нашай краіны выступяць 34 атлеты, якія прадстаўляюць 13 беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі. Беларусы прымуць удзел у спаборніцтвах у 9 відах спорту: фехтаванні, цяжкай атлетыцы, таэквандо, плаванні, ролер-спорце, настольным тэнісе, лёгкай атлетыцы, у-шу і мастацкай гімнастыцы. 

У дэлегацыю ўвайшлі Дар’я Навумава - сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года ў спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы; Эльвіра Герман - неаднаразовы прызёр міжнародных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы ў бар’ерным бегу; Павел Барэйша - сярэбраны прызёр Сусветнай летняй універсіяды 2015 года ў кіданні молата і іншыя вопытныя спартсмены. 

На апошняй Сусветнай летняй універсіядзе 2015 года ў Кванджу беларусы заваявалі 12 медалёў, а ў 2013 годзе ў Казані паставілі рэкорд - прынеслі ў скарбонку зборнай 40 узнагарод

Між іншым, студэнцкая Універсіяда дала штуршок шматлікім цяпер ужо знакамітым спартсменам, такім, напрыклад,  як плыўчыха Аляксандра Герасіменя, бягуння Аліна Талай, гімнастка Любоў Чаркашына, а таксама Марыя Мамашук, якая заваявала "серабро" Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра ў вольнай барацьбе. 

У Міністэрстве адукацыі адбыліся ўрачыстыя провады беларускай  дэлегацыі на міжародны спартыўны форум.  

- Мы прынялі праграму развіцця студэнцкага спорту. Важна, каб усе зацікаўленыя падключыліся да яе рэалізацыі. Мы выступаем за развіццё масавага спорту, за тое, каб у школах адкрываліся спартыўныя класы, - адзначцыў падчас сустрэчы са спартсменамі міністр адукацыі Ігар Карпенка. - Сёння разглядаецца пытанне аб прадастаўленні маладым спартсменам шэрагу прэферэнцый пры паступленні ва ўніверсітэты. У вышэйшай школе наша задача - стварыць максімальна камфортныя ўмовы для таго, каб студэнты атрымлівалі якасную адукацыю, якая дазволіць ім паспяхова будаваць сваю спартыўную кар’еру. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.