Вы тут

І нагода для... свята!


Ірына Воранава, дырэктар Музея Марка Шагала ў Віцебску:

— Для мяне газета «Звязда» заўсёды вылучалася з шэрагу іншых газет. Па-першае, тым, што гэта беларускамоўнае выданне. Па-другое, сваімі публікацыямі на тэмы культуры, мастацтва, гісторыі.

У 2009 годзе беларуская мова апынулася ў спісе ЮНЕСКА як мова, якая трапіла пад пагрозу знікнення. «Звязда» была першай беларускай газетай, што звярнула ўвагу на гэтую праблему на сваіх старонках. На той час я працавала ў Музейным аб'яднанні ў Оршы. Публікацыя «Звязды» падштурхнула нас, музейшчыкаў, ініцыяваць вялікае гарадское свята беларускай мовы.

Зараз мне вельмі прыемна, што на старонках «Звязды» рэгулярна з'яўляюцца публікацыі, прысвечаныя Віцебску і Музею Марка Шагала. Заўсёды з цікавасцю адкрываю свежы нумар газеты, а таксама праглядаю інтэрнэт-сайт zvіazda.by.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?