Вы тут

Сён­ня ёсць доб­рая на­го­да на­ве­даць Дры­бін


Сён­ня ёсць доб­рая на­го­да на­ве­даць ста­лі­цу ша­па­ва­лаў — га­рад­скі па­сё­лак Дры­бін, каб аса­біс­та пры­няць удзел у вя­сё­лым рэ­гі­я­наль­ным фес­ты­ва­ле на­род­най твор­час­ці, про­мыс­лаў і ра­мёст­ваў "Дры­бін­скія тарж­кі".


Фота: gorkiv.by

Ад­зна­ча­ец­ца свя­та ўжо сё­мы раз. "У Дры­бі­не кір­маш гу­дзе, / Ня­ма мес­ца ані­дзе. / Гос­ці едуць з усіх кан­цоў, / Па­гля­дзець на ма­лай­цоў... Вось так воб­раз­на пі­ша пра га­лоў­ных ге­ро­яў тарж­коў — ша­па­ва­лаў мяс­цо­вая паэ­тэ­са Люд­мі­ла Лі­са­ва.

Ва­лён­кі на лю­бы густ, вы­ра­бы з воў­ны тут заў­сё­ды хі­ты про­да­жаў. А яшчэ шмат экс­клю­зі­ву мож­на бу­дзе знай­сці ў ра­дах ган­ча­роў, май­строў па са­ло­ма- і ла­зап­ля­цен­ні, ка­валь­ска­га мас­тац­тва і ін­шых. У га­рад­скім па­сёл­ку ча­ка­юць больш за сот­ню прад­стаў­ні­коў на­род­ных про­мыс­лаў і ра­мёст­ваў.

Ар­га­ні­за­та­ры абя­ца­юць ці­ка­выя гуль­ні і за­ба­вы, смач­ную кух­ню, шмат пе­сень і тан­цаў. У кан­цэр­тах, якія бу­дуць па­ды­маць свя­точ­ны на­строй амаль цэ­лы дзень, пры­ма­юць удзел твор­чыя ка­лек­ты­вы з Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі і Укра­і­ны. Прад­пры­ем­ствы, ар­га­ні­за­цыі і на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы Дры­бі­на па­спра­ча­юц­ца ў кон­кур­се на най­леп­шы пад­во­рак, пра­дэ­ман­стру­юць свае вы­ра­бы і па­дзе­ляц­ца пра­фе­сій­ны­мі сак­рэ­та­мі.

Аба­вяз­ко­ва трэ­ба на­ве­даць фір­мен­ныя кра­мы фес­ты­ва­лю, дзе мож­на па­спра­ба­ваць жы­вую ва­ду на тра­вах, стра­вы бе­ла­рус­кай на­цы­я­наль­най кух­ні, мёд на лю­бы густ і пры­сма­кі з яго. На­огул, усе ка­ло­дзе­жы ў га­рад­скім па­сёл­ку і пры­пын­кі гра­мад­ска­га транс­пар­ту аформ­ле­ны ў ад­па­вед­нас­ці з фес­ты­валь­най тэ­ма­ты­кай. А ва­да ў ка­ло­дзе­жах, за­пэў­ні­ва­юць ар­га­ні­за­та­ры, са­праў­ды га­ю­чая і на смак вель­мі пры­ем­ная.

У свя­це пры­ма­юць удзел прад­стаў­ні­кі су­сед­ніх кра­ін. Асоб­ным пунк­там у пра­гра­ме фэс­ту па­зна­ча­на іх ура­чыс­тая су­стрэ­ча на "мыт­най за­ста­ве" га­рад­ско­га па­сёл­ка — свое­асаб­лі­вы аб­рад гас­цін­нас­ці.

— Та­кім чы­нам мы вы­ра­шы­лі па­шы­рыць ме­жы на­ша­га свя­та на ўвесь па­сё­лак. А яшчэ пра­дэ­ман­стра­ваць сваю шчы­расць і вет­лі­васць, — ка­жа на­мес­нік стар­шы­ні Дры­бін­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Дзміт­рый Пі­ма­шэн­ка. — Да нас пры­яз­джа­юць дэ­ле­га­цыі са Сма­лен­скай, Бран­скай і Цвяр­ской аб­лас­цей. Бу­дуць так­са­ма гос­ці з Укра­і­ны. Ад­бу­дзец­ца шмат ме­ра­пры­ем­стваў для мо­ла­дзі і дзя­цей. Ад­чы­не свае дзве­ры тра­ды­цый­ная лі­та­ра­тур­ная гас­цёў­ня.

Фес­ты­валь пра­во­дзіц­ца ў тра­ды­цы­ях ста­ра­даў­ніх кір­ма­шоў і на­кі­ра­ва­ны на па­пу­ля­ры­за­цыю ду­хоў­ных і куль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў бе­ла­рус­ка­га на­ро­да. Ве­ча­рам гас­цей і ўдзель­ні­каў свя­та за­про­сяць на кан­цэрт "Спе­вы над Про­няй", дзе пра­гу­чаць па­пу­ляр­ныя на­род­ныя пес­ні. А пас­ля шоу "Мой го­род", з якім вы­сту­піць спя­вач­ка Ула­да, ад­бу­дуц­ца свя­точ­ны фе­ер­верк і дыс­ка­тэ­ка да па­ло­вы пер­шай га­дзі­ны но­чы.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».