Вы тут

Падрыхтоўка да вучэння «Захад-2017» завяршаецца


Неўзабаве распачнецца вучэнне Узброеных Сіл Беларусі і Расіі. Нагадаем, сёлета сваё прафесійнае майстэрства вайскоўцы будуць удасканальваць на беларускай зямлі.


Для стварэння рэальнай абстаноўкі і адпрацоўкі практычных дзеянняў сіл і сродкаў тылавога і тэхнічнага забеспячэння ў ходзе вучэння ў краіну ўжо прыбываюць вайсковыя часці і падраздзяленні рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) з расійскага боку. Ужо на днях яны прыступяць да сумеснай з беларускімі калегамі трэніроўкі, падчас якой адпрацуюць комплекс мерапрыемстваў па тылавым і тэхнічным забеспячэнні маючага адбыцца вучэння.

Назіраць за будучым вучэннем запрасілі звыш 80 міжнародных наглядальнікаў ад ААН, АБСЕ, АДКБ, Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, Польшчы, краін Балтыі, Скандынавіі, Украіны, а таксама ваенных аташэ, акрэдытаваных у Беларусі.

Вераніка КАНЮТА

kаnуutа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Наперадзе — «Захад-2017»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.