Вы тут

П'яныя бацькі не заўважылі, як памерла іх дзіця


З-за непрабуднага п'янства брастаўчане нават не заўважылі, што іх гадавалае дзіцятка захварэла, што яно мае патрэбу ў неадкладнай дапамозе.


Яны выклікалі «хуткую», калі хлопчык ужо «не падаваў прыкмет жыцця», як гаворыцца ў афіцыйных дакументах. Следчыя таксама адзначылі, што слядоў якога-небудзь гвалту на целе дзіцяці не выяўлена. Малое ціха сканала ад пнеўманіі, пакуль яго 47-гадовы бацька і 30-гадовая маці выпівалі за грошы дзіцячай дапамогі, бо іншых крыніц існавання ў іх не было.

У гэтай гора-сям'і было трое дзяцей: старэйшы сын-школьнік і двайняткі 2016 г. н. Сям'ю раней прызнавалі ў сацыяльна небяспечным стане, дзяцей на некаторы час змяшчалі ў прытулак. Але бацькі прыходзілі, абяцалі выправіцца. Хлопчыка і дзяўчынку забралі з сям'і, дзеці знаходзяцца ў бальніцы. Рыхтуюцца дакументы аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў гэтых мужчыны і жанчыны.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Прапілі дзіця

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?