Вы тут

У прафтэхустановах прыёмная кампанія выходзіць на фініш


Сёлета прыём па 251 рабочай прафесіі ажыццяўляюць 146 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі і 49 устаноў адукацыі іншых узроўняў, якія таксама рэалізуюць праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі.


Усяго плануецца набраць 29,9 тысячы чалавек, што складзе 93,6 працэнта да прыёму 2016 года (на 2  тысячы чалавек менш), у тым ліку за кошт сродкаў бюджэту – 29,7 тысячы чалавек.

Набор планаваўся з улікам выканання кантрольных лічбаў прыёму ў папярэднім годзе, дэмаграфічнай сітуацыі ў рэгіёне, вынікамі працаўладкавання выпускнікоў і планамі па аптымізацыі сеткі ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

У структуры прыёму захаваліся тэндэнцыі мінулых гадоў – каля 80 працэнтаў складаюць спецыяльнасці рэальнага сектара эканомікі.

За два дні да заканчэння прыёму дакументаў, ва ўстановы прафесійна тэхнічнай адукацыі ужо пададзена 26,7 тысяч заяў або 96,3 працэнта ад запланаваных кантрольных лічбаў прыёму. Па словах кансультанта ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Таццяны АРЦЕМ'ЕВАЙ, сёлета працэс падачы дакументаў для атрымання рабочых прафесій праходзіць больш актыўна, чым летась. Добра ўкамплектаваліся прафтэхустановы ў Мінскай, Магілёўскай вобласці і ў сталіцы. 

Залічэнне ва ўстановы прафтэхадукацыі ажыццўляецца на падставе заяў прэтэндэнтаў (пры адсутнасці конкурсу) або па конкурсе сярэдняга бала пасведчання аб агульнай базавай адукацыі ці атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі. І толькі для асобных профіляў адукацыі ("Мастацтва і дызайн" і "Архітэктура і будаўніцтва") прадугледжаны ўступныя іспыты, вынікі якіх улічваюцца пры залічэнні.

Як зазначыла Таццяна Арцем'ева, на некаторыя рабочыя спецыяльнасці конкурс даходзіць да двух чалавек на адно месца. Папулярнасцю ў моладзі карыстаюцца такія прафесіі, як аператар камп'ютарнай графікі, цырульнік, повар, кандытар, машыніст аўтамабільнага крана, слесар па рамонту аўтамабіля, электраманцёр ахоўна-пажарнай сігналізацыі, кіроўца аўтамабіля са спецыялізацыяй "міжнародныя перавозкі" і ўсе прафесіі Беларускай чыгункі.  Але ёсць спецыяльнасці, якія запаўняюцца з цяжкасцямі. Таму калі да 20 жніўня не ўсе планавыя месцы будуць запоўненыя, установа адукацыі па ўзгадненні з заснавальнікам можа падоўжыць тэрмін прыёму дакументаў да поўнага ўкамплектавання груп, але не пазней чым да 15 верасня бягучага года.

Пасля 25 жніўня інфармацыю аб вакантных месцах можна будзе знайсці на сайтах прафесійна- тэхнічных навучальных устаноў, а таксама на сайце Міністэрства адукацыі.

На завочную форму атрымання адукацыі дакументы будуць прымацца з 1 па 10 кастрычніка.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.