Вы тут

У Мінску пройдуць выставы, прысвечаныя Пімену Панчанку і Янку Брылю


Выставы да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі і народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля адкрыюцца 23 жніўня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, паведамілі ў музеі.


Супрацоўнікі музея падрыхтавалі выставу "Пімен Панчанка. Кніга падарожжаў і любові ..." і літаратурна-дакументальную часовую экспазіцыю "Янка Брыль. З людзьмі і сам-насам", дзе будуць прадстаўлены матэрыялы з фондаў музея (фатаграфіі, рукапісы, лісты, кнігі), прадметы з асабістых архіваў пісьменнікаў. Усё гэта дасць магчымасць прасачыць іх жыццёвы і творчы шлях.

Урачыстае адкрыццё двух экспазіцый у адзін дзень Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прызначыў невыпадкова: даследчыкі адзначаюць пэўнае падабенства лёсаў Янкі Брыля і Пімена Панчанкі. Нарадзіліся пісьменнікі ў жніўні 1917 года за межамі Беларусі: Янка Брыль - 4 жніўня ў Адэсе, Пімен Панчанка - 23 жніўня ў Таліне. Іх творчая спадчына заняла ганаровае месца ў залатым фондзе беларускай нацыянальнай літаратуры.

На адкрыцці экспазіцый сумесна з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі адбудзецца гашэнне паштовай маркі і канверта, прысвечаных юбілею Пімена Панчанкі, і ўрачыстая перадача ў фонды музея юбілейнага канверта з арыгінальнай маркай "100 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля".

Гасцямі мерапрыемства стануць і прадстаўнікі футбольнага клуба мінскага "Дынама", заўзятарам якога быў Пімен Панчанка. Пісьменнік амаль ніколі не прапускаў матчы каманды, таму заўзятары "Дынама" разам з клубам падрыхтавалі падарунак, які будзе прадстаўлены на выставе.

У мерапрыемстве прымуць таксама ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры, пасольстваў Ірана, Польшчы ў Беларусі, пісьменнікі, сябры, родныя Пімена Панчанкі і Янкі Брыля, прыхільнікі творчасці беларускіх аўтараў

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.