Вы тут

Прэзідэнт праінспектуе ход уборачнай кампаніі на ўсходзе Беларусі


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка праінспектуе ход уборачнай кампаніі ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


У другой палове дня 16 жніўня Прэзідэнт працягнуў серыю рабочых паездак па краіне. Калі некалькі дзён таму кіраўнік дзяржавы падрабязна азнаёміўся і пракантраляваў ход уборачнай кампаніі на паўднёвым захадзе Беларусі, то зараз у цэнтры ўвагі Аляксандра Лукашэнкі ўсходнія рэгіёны.

«Прэзідэнт Беларусі на верталёце абляцеў усходнюю частку сталічнага рэгіёна і большасць раёнаў Магілёўскай вобласці, назіраючы з вышыні за ўборкай ураджаю», — праінфармавалі ў прэс-службе. Ужо сёння Аляксандр Лукашэнка асабіста наведае і пракантралюе сітуацыю на палях і ў гаспадарках гэтых рэгіёнаў. Запланаваны мерапрыемствы і на палях Віцебскай вобласці.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пад наглядам Прэзідэнта

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.