Вы тут

Навальнічны фронт адзначыўся «вогненным» следам у Віцебскай вобласці


Навальнічны фронт, які прайшоў праз Беларусь у ноч на чацвер, адзначыўся «вогненным» следам у Віцебскай вобласці.


— Першым маланка падпаліла дом у вёсцы Вайнюнцы Браслаўскага раёна, — паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. — У ім, аднак, ніхто не пражываў. Агонь знішчыў дах пабудовы, перакрыцці і пашкодзіў сцены.

Па адным пажары адбылося ў Сенненскім і Шумілінскім раёнах. У апошнім стыхія пакінула без даху над галавой 87-гадовую гаспадыню дома. Адзначылася навальніца і непасрэдна ў Віцебску. Электрычны разрад падпаліў дах дома па 7-й Лугавой вуліцы. У ім начавалі муж з жонкай і двое дзяцей. Яны паспелі своечасова выбрацца.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennik@zviazda.by

Загаловак у газеце: Чатыры пажары з-за маланкі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.