Вы тут

Каму курЭЙ галагузых?


Многія тэлевізійныя праграмы разам са сваімі стваральнікамі летам адпачываюць. Тэлевізійны варыянт гульні «Размаўляем па-беларуску» — таксама. Таму да верасня ў эфіры тэлеканала «Беларусь-3» будуць ісці паўторы папулярнай праграмы. Але ж стваральнікі паклапаціліся пра тых, хто не збіраецца прыпыняцца ў вывучэнні беларускай мовы, і падрыхтавалі арыгінальныя версіі друкаваных выпускаў.


Ці ведалі вы, як узнік выраз «памяняць быка на індыка»?

З даўняга часу ў нашым народзе існавала іранічнае, хоць і спачувальнае, стаўленне да тых, хто стаў ахвярай неэквівалентнага абмену ці гандлю. Не дзіва, што аб'ектам такога нявыгаднага, як на цвярозы розум, абмену, станавіліся часам розныя заморскія жывёліны, у тым ліку і «галагузыя куры».

Гэтак некаторыя раней называлі індыкоў. Можна меркаваць, што за такую заморскую птушку аматары іншаземнай моды пагаджаліся плаціць занадта высокую цану, несувымерную з сапраўднай спажывецкай каштоўнасцю пакупкі. Зразумела, што вага, а значыць, і колькасць мяса ў быка значна большыя, чым у індыка. Таму, як адлюстраванне іранічнага стаўлення да тых, хто мяняе лепшае на горшае, і з'явіўся выраз «памяняў быка на індыка».

Для тых, хто разважае пра свой удзел у тэлепраграме, нагадаем: каб стаць удзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь 3» кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».