Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Што: «Спіс Шындлера»

Калі і дзе: TV1000, 21 жніўня ў 0.35

Оскар Шындлер — член нацысцкай партыі, паспяховы нямецкі бізнесмен, заможны фабрыкант і ратавальнік амаль 1200 польскіх яўрэяў падчас Другой сусветнай вайны. Рэжысёр Стывен Спілберг паказаў лёс гэтага чалавека настолькі ўражальна і пераканаўча, што ў 1993—1995 гг. фільм атрымаў тры дзясяткі (!) самых прэстыжных міжнародных кінаўзнагарод і стаў самым паспяховым чорна-белым фільмам сучаснасці. Сам рэжысёр, дарэчы, ад ганарару адмовіўся, а на прыбытак заснаваў дабрачынны фонд, які захоўвае пісьмовыя сведчанні і інтэрв'ю з ахвярамі генацыду, у тым ліку халакосту.

...Польшча, 1939 год. Нямецкі бізнесмен Шындлер прыбывае ў Кракаў, каб наладзіць вытворчасць эмаляваных вырабаў. Ён умела завязвае прыяцельскія стасункі з высокімі чынамі нямецкай арміі і СС, таму хутка атрымлівае ўсе дазволы, а з другога боку, ідзе на кантакт з яўрэйскімі багацеямі, ад якіх атрымлівае неабходныя для фабрыкі грошы. Мясцовы член яўрэйскага савета Іцхак Штэрн займаецца найманнем рабочых, дапамагаючы сваім супляменнікам вырвацца з гета. Аднак неўзабаве ў Кракаў прыбывае афіцэр СС Гёт, якому даручана ліквідаваць гета і адправіць польскіх яўрэяў на знішчэнне ў Аўшвіц (Асвенцым), і ў бізнесмена-Шындлера абуджаецца Шындлер-гуманіст...


Што: «Настрадамус»

Калі і дзе: 8 канал, 22 жніўня ў 11.00 і 24 жніўня ў 0.50

Гэты далёка не самы «раскручаны» баёпік, або, прасцей кажучы, біяграфічны фільм-драма, расказвае пра лёс сучасніка Шэкспіра, сусветна вядомага сярэднявечнага ўрача, астролага і прадказальніка Мішэля Настрадамуса.

...Еўропа, ХVІ стагоддзе. Малады ўрач пачынае эксперыментальныя пошукі лекаў ад, бадай, самай страшнай навалы таго часу — чумы, якая выкасіла ці не палову еўрапейскага насельніцтва. Далёка не ўсім даспадобы смелыя ідэі і нечаканыя прагнозы Мішэля Настрадамуса, таму і ён сам, і яго сям'я жывуць у пастаяннай небяспецы. Толькі заступніцтва і апякунства ўплывовых манархаў — Кацярыны Медзічы і Карла ІХ — дазваляюць Настрадамусу працягнуць пошукі. Аднак спалучэнне магутнага розуму і неардынарнага характару дапамогуць пераадолець усе нягоды, і сваю дзейнасць Настрадамус працягне ўжо ў якасці прыдворнага медыка, прызнаны сучаснікамі і дагэтуль не разгаданы да канца нашчадкамі...


Што: «Джобс: імперыя спакусы»

Калі і дзе: «Беларусь 2», 27 жніўня ў 14.50

Шлях ад студэнта-хіпі да прадпрымальніка, інвестара і кіраўніка адной з самых прагрэсіўных кампаній свету — такім прадстаўляе гледачам гэты фільм Стыва Джобса, сузаснавальніка Аррlе. Гісторыя пра амерыканскую мару як яна ёсць: пачаць з нуля, абапіраючыся толькі на ўласны талент, імпэт і жаданне развівацца, і дасягнуць такіх вяршыняў, пра якія дзясяткі тысяч людзей толькі мараць. Але хто сказаў, што шлях да зорак пралягае міма церняў, і што надзвычайны інтэлект дапаможа пазбегчы памылак, страт і расчараванняў?..

Загаловак у газеце: Асобы ў гісторыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».