Вы тут

Беларусы збіраюць смецце раздзельна лепш за ўсіх у СНД


Беларусы збіраюць смецце раздзельна лепш за ўсіх у СНД, а тэрміны адключэння гарачай вады ў краіне тэарэтычна можна скараціць, аднак практычна — немэтазгодна, расказалі камунальнікі.


— У Беларусі мяняецца падыход да раздзельнага збору смецця, за што дзякуем грамадзянам. Разам з тым ёсць патэнцыял для яшчэ лепшага выніку, — выказаў меркаванне Дзмітрый Казаноўскі. — Яшчэ дзесяцігоддзе назад доля выкарыстаных адходаў у краіне складала 6%, цяпер гэта — 16%, і сярод краін СНД мы лідары. Гэты паказчык лепшы, чым у Латвіі, Славакіі. Беларусь наблізілася па ім да ўзроўню такіх краін, як Партугалія і Іспанія.

Прадстаўнік міністэрства мяркуе, што мясцовым органам улады трэба звярнуць увагу на тэму ўтылізацыі камунальных адходаў там, дзе людзі маральна гатовыя да раздзельнага збору смецця і дзе для гэтага трэба стварыць неабходныя ўмовы.

— Адно з найбольш надзённых пытанняў лета — адключэнне гарачай вады, — закрануў балючую тэму Генадзь Аксціловіч.

Ён расказаў, што скараціць тэрмін, калі ў кранах гараджан адсутнічае гарачая вада, можна, аднак рабіць гэта немэтазгодна. Пры гэтым ёсць факты, калі стан труб правяраўся за 5 ці 7 дзён.

— Неабходна разумець, што ў межах правядзення прафілактычных захадаў, звязаных з адключэннем гарачай вады ў жылых дамах, выконваецца комплекс мерапрыемстваў для забеспячэння функцыянавання магістраляў і кацельных у асенне-зімовы перыяд для бесперабойнага аказання паслуг насельніцтву. Адпаведна, тэрміны адключэння залежаць ад запланаванага аб'ёму работ, ад выяўленых пашкоджанняў на канкрэтнай сетцы, а таксама ад плана ў рамках правядзення выпрабаванняў.

У тэхналагічнай карце прадугледжаны тэрміны і найменні работ: адключэнне дома, праверка магістральнай трубы пад ціскам, запаўненне сістэмы, паўторны агляд і іншае. Комплекс работ прапісаны, і на яго выкананне неабходна 14 дзён. Ён параўнаў айчынную сітуацыю з прафілактыкай сетак водных камунікацый у Еўропе:

— У еўрапейскіх краінах шырока выкарыстоўваецца будаўніцтва паралельных магістраляў для забеспячэння жылога дома гарачай вадой. На жаль, такія мерапрыемствы вельмі дарагія, і калі браць эканамічны эфект у цэлым, яны сябе не апраўдваюць.

У Беларусі за студзень — чэрвень  2017-га нарыхтавана 297,7 тысячы другаснай сыравіны. Гэта 102% да ўзроўню мінулага года. Адходаў паперы і кардону загатавана 151,8 тысячы тон, шкла — 86 тыс. тон, палімераў — 33,8 тыс. тон, зношаных шын — 19,5 тыс. тон, адпрацаваных масел — 4,5 тыс. тон, адходаў электрычнага і электроннага абсталявання — 2,1 тыс. тон.

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Пра смецце і гарачую ваду

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.