Вы тут

Студатрадаўскі рух ахапіў больш за 975 тысяч маладых людзей


Пачынаючы з 2003 года, студатрадаўскі рух ахапіў усімі відамі другаснай працоўнай занятасці больш за 975 тысяч маладых людзей. Сёння студэнцкія атрады працуюць на рэканструкцыі і будаўніцтве дарог, школ і дзіцячых садкоў, спартыўных комплексаў, жылых дамоў па ўсёй краіне, збіраюць ураджай, выхоўваюць дзяцей у аздараўленчых лагерах.


Поўным ходам ідзе работа зводнага беларуска-расійскага студэнцкага атрада на аб'ектах будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі (Усебеларуская маладзёжная будоўля); студэнцкіх атрадаў абласных маладзёжных будоўляў: на будаўніцтве аўтамабільнай развязкі ў Брэсце, цэнтральнай раённай бальніцы ў Астраўцы; аперацыйнага блока Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера з устройствам рэзервовай кацельні на прыродным газе; добраўпарадкаванні аб'ектаў да Дня беларускага пісьменства ў Полацку і абласнога фестывалю працаўнікоў вёскі «Дажынкі 2017» у Дуброўне, рэканструкцыі дзіцячай абласной клінічнай бальніцы па вуліцы Жаркоўскага ў Гомелі. У сталіцы байцы студэнцкіх атрадаў працуюць на гарадской маладзёжнай будоўлі — будаўніцтве Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы. Для ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў ёсць работа на 1 223 аб'ектах (40 683 працоўныя месцы). Акрамя таго, беларускія студэнцкія атрады працуюць за межамі нашай краіны ў Расійскай Федэрацыі і Польшчы.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Студатрад як школа жыцця

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?