Вы тут

Абвешчаны праект #Наркакантроль


Галоўнае ўпраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС сумесна з ГУУС Мінгарвыканкама абвясцілі праект пад рабочай назвай #Наркакантроль.


Ён прызначаны для аказання дапамогі тым, хто трапіў у палон наркатычнай залежнасці, хоча, але не можа вырвацца з сетак наркаманіі. Даслаўшы (пры жаданні — ананімна) паведамленне аб праблеме ў сферы наркагандлю і нораваў, чалавек можа паспрыяць выкрыццю злачынцаў і спыненню іх крымінальнай дзейнасці.

У рамках праекта прымаюцца паведамленні: пра вядомыя грамадзянам факты вырабу, рэалізацыі і захоўвання наркатычных рэчываў і прэкурсораў; аб асобах, якія дапускаюць немедыцынскае ўжыванне наркатычных рэчываў; аб суполках у інтэрнэце, якія рэкламуюць продаж наркатычных рэчываў альбо схіляюць да іх ужывання.

Акрамя таго, у рамках праекта можна накіроўваць звесткі аб злачынствах у сферы маральнасці і гандлю людзьмі. А яшчэ паведаміць інфармацыю, калі дзецям ці падлеткам пагражае небяспека сутыкнуцца з педафілам.

Свае паведамленні трэба накіроўваць на электронную паштовую скрыню nаrkоkоntrоlbу@gmаіl.соm альбо пакідаць на сайце інтэрнэт-праекта «Перахоп» з пазнакай #Наркакантроль. Усе звароты будуць вывучацца супрацоўнікамі падраздзяленняў наркакантролю.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Вырваць з палону залежнасці

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.