Вы тут

На прамую лінію да Сяргея Ашмянцава дазваніўся 31 чалавек


На прамую лінію да старшыні Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Сяргея АШМЯНЦАВА ў мінулую суботу дазваніўся 31 чалавек. Шэраг пытанняў, якія агучылі грамадзяне, датычыліся будаўніцтва жылля, працаўладкавання, медыцынскага абслугоўвання. Як заўсёды, былі пытанні па добраўпарадкаванні тэрыторый.


Жыхарка Баранавічаў крытыкавала работу камунальнікаў Паўднёвага мікрараёна горада. Жанчына сказала, што з вясны ў іх ні разу не прыбіралі двор, які зарастае травой і пустазеллем. Заяўніца лічыць, што прычына такога становішча заключаецца ў аптымізацыі штату ЖЭСаў. Сяргей Ашмянцаў адзначыў, што з-за скарачэння штатных адзінак у падраздзяленнях камунальнай гаспадаркі якасць добраўпарадкавання не павінна зніжацца. Аўтару звароту паабяцалі разабрацца з выездам на месца.

На адсутнасць камфорту скардзілася і брастаўчанка, якая пражывае па вуліцы Сунічнай, гэта мікрараён Бярозаўка. «У нас такая дарога, што вясной, восенню, асабліва калі дажджы, дзецям у школу нельга дабрацца: машыны едуць ушчыльную да агароджы. А яшчэ з 1 жніўня адмянілі прыпынак 6-й маршруткі. Аўтобусы №№10 і 11 ходзяць раз на гадзіну», — гаварыла жанчына. Старшыня аблсавета даручыў адпаведнай службе разабрацца з узнятай праблемай на гэтым тыдні, асабліва ў дачыненні да прыпынку маршрутнага таксі.

Быў званок таксама ад дзяўчыны-выпускніцы ВНУ, якая не можа знайсці работу, ад шматдзетнага бацькі, у якога ўзніклі праблемы з будаўніцтвам дома. Усе абаненты прамой лініі атрымаюць пісьмовыя адказы не пазней як праз 15 дзён ад дня звароту.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Гаварыце, вас слухаюць!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.