Вы тут

Прымаюцца заяўкі на конкурс «Работадаўца года»


Штогадовы конкурс «Работадаўца года» праводзіцца ў трэці раз. Яго арганізатар — адукацыйны цэнтр «Лідар».


Да ўдзелу запрашаюцца кампаніі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Прычым не толькі буйныя прадпрыемствы — гэта могуць быць арганізацыі, дзе працуе і дзесяць чалавек. Галоўнае, каб кампанія цаніла іх і імкнулася стварыць для іх камфортныя ўмовы.

Удзел бясплатны. Заяўкі прымаюцца да 10 верасня 2017 года ўключна. Запоўніць заяўку можна тут

Экспертны савет будзе ацэньваць умовы працы ў кампаніях-удзельніцах па некалькіх крытэрыях. Улічваюць, напрыклад, памер сярэдняга заробку ў параўнанні з сярэднегаліновым, склад сацпакету і іншыя параметры. Акрамя Гран-пры і агульных прызавых месцаў, прысуджаюцца таксама галіновыя намінацыі: выбіраюцца пераможцы ў сферы гандлю, машынабудавання, адукацыі, індустрыі прыгажосці і г.д. Падрабязней аб ходзе конкурсу можна даведацца на яго інтэрнэт-старонцы ці з Палажэння.

Конкурс “Работадаўца года” дазваляе саіскальнікам вызначыцца з будучым месцам працы, а кампаніям — паказаць свае моцныя бакі і прыцягнуць сапраўды класных спецыялістаў.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?