Вы тут

У Кітаі ўзводзяць адну з найбуйнейшых ГЭС у свеце


Яна з'явіцца на мяжы правінцый Сычуань і Юньнань.


Будаўніцтва ГЭС, якая абяцае стаць другой па магутнасці гідраэлектрастанцыяй ў свеце, стартавала ў Кітаі, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Нагадаем, што ГЭС "Санься" ("Тры цясніны"), сукупная магутнасць якой складае 22,4 млн квт, з'яўляецца найбуйнейшай гідраэлектрастанцыяй ў свеце. Праект ГЭС "Байхэтань" размешчаны ў ніжнім цячэнні ракі Цзіньша, верхняй частцы ракі Янцзы, у раёне мяжы павета Нінань правінцыі Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай) і павета Цяоцзя суседняй правінцыі Юньнань, паведамілі ў Кітайскай карпарацыі "Санься". 

ГЭС з усталяванай магутнасцю ў 16 млн кВт, як чакаецца, будзе здольная выпрацоўваць больш за 60 млрд кВт-гадзін электраэнергіі ў год, што складае 2/3 спажывання электраэнергіі ў Пекіне за 2015 год. Згодна з планам будаўніцтва, першая чарга блокаў ГЭС будзе здадзена ў эксплуатацыю ў 2021 годзе, а астатнія - да канца 2022-га. Праект "Байхэтань", аснашчаны дамбай вышынёй 300 метраў, будзе здольны кіраваць зонай басейна плошчай у 430 тыс. кв. км - 90 працэнтамі плошчы басейна ракі Цзіньша. Для рэалізацыі праекта трэба будзе перасяліць прыблізна 100 тыс. жыхароў у правінцыях Сычуань і Юньнань.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».