Вы тут

Аб'ём даходаў інтэрнэт-кампаній Кітая перавысіў 1 трлн юаней


73,2 працэнта усяго прыбытку прыйшлося на долю Tencent і Alibaba. 


Сумарны аб'ём даходаў 100 найбуйнейшых інтэрнэт-кампаній Кітая ў 2016 годзе склаў 1,07 трлн юаней (звыш 670 млн. долараў), павялічыўшыся на 46,8 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Пра гэта паведаміла Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР (МПІ), якое сумесна з Інтэрнэт-грамадствам Кітая прадставіла рэйтынг топ-100 кітайскіх інтэрнэт-кампаній за 2017 год. Такім чынам, упершыню за ўсю гісторыю інтэрнэту ў КНР, даходы топ-100 кампаній пераадолелі мяжу ў 1 трлн юаней, пры гэтым сярэдні ўзровень аперацыйнага прыбытку дасягнуў 9,44 працэнта. Характэрна, што дадзеная група кампаній летась павялічыла на 29,7 працэнта выдаткі на даследаванні і распрацоўкі, асаблівую ўвагу надаючы такім напрамкам, як штучны інтэлект, блокчэйн і інтэрнэт рэчаў. 

Інтэрнэт у Кітаі стаў сферай, дзе назіраецца самая актыўная і шырокая інавацыйная дзейнасць, і дзе пра сябе заявіла цэлая група вядучых па сусветных мерках прадпрыемстваў, канстатаваў галоўны інжынер МПІ Чжан Фэн. Адзначаецца, што 28 працэнтаў усіх даходаў і 73,2 працэнта усяго прыбытку топ-100 кампаній за 2016 год прыйшлося на долю Tencent і Alibaba. Доля першай пяцёркі лідараў у агульным аб'ёме даходаў перавысіла 50 працэнтаў. Акрамя кампаній Tencent і Alibaba, якія сталі першай і другой ў рэйтынгу, у першую дзясятку лідараў увайшлі Baidu, JD (Jingdong), NetEase, Sina, Sohu, Meituan Dianping, Ctrip і 360. Як вядома, штогадовы рэйтынг 100 найбуйнейшых інтэрнэт-кампаній Кітая публікуецца з 2013 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?